падтрымаць нас

Артыкулы

Вынікі 2022 года ад ЦНІ

Вынікі 2022 года ад ЦНІ

2022 год быў вельмі цяжкім: вайна ва Украіне, саўдзел Беларусі ў гэтай вайне на баку Расіі, рэпрэсіі і новыя затрыманні. У гэтыя цёмныя часы мы натхняемся выдатнымі людзьмі і працай дзеля новай дэмакратычнай і ўстойлівай Беларусі.

Хочам з вамі падзяліцца нашымі дасягненнямі за гэты год:

Мы зрабілі 10 даследаванняў на розныя тэмы:

📨У нас з’явілася аўтарская штотыднёвая рассылка Генадзя Коршунава пра беларускае грамадства. За гэты год выйшла 47 выпускаў рассылкі! Падпісвайцеся па спасылцы!

🔍 Павел Мацукевіч працягвае аналізаваць беларускую знешнюю палітыку ў рассылцы “Пульс Леніна – 19”. За 2022 год выйшла 44 артыкула! Запрашаем таксама падпісацца!

🎧У ЦНІ з’явіўся новы падкаст “У кантэксце”! Кожныя 2 тыдні Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь. Слухайце першы сезон.

🙌 Мы пачалі распрацоўваць сетку міжнародных экспертаў па Беларусі. Правялі афлайн канферэнцыю ў Варшаве і два закрытых анлайн мерапрыемства з экспертамі і эксперткамі з розных краінаў.

🙋🙋‍♀️ У гэтым годзе мы правялі анлайн канферэнцыю Reshape з крутымі гасцямі. І таксама 2 адукацыйныя праграмы для моладзі Belarus Urban Fellowship і Школу маладых рэфарматараў. Мы атрымалі шмат заявак і да нас прыйшло шмат выдатных маладых людзей!  

🔥 А яшчэ ў нас з’явіўся TikTok! У нас там ужо больш за 200 падпісчыкаў і больш за 5000 лайкаў, пару раз мы заляталі ў топ! Хутчэй падпісвайцеся!

🎄 Вялікі дзякуй усім, хто заставаўся з намі! Віншуем усіх з Калядамі і Новым годам! Жадаем, каб мары беларусаў хутчэй здзейсніліся! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Жыве Беларусь!