Хто мы такія
Цэнтр новых ідэй – аналітычны цэнтр, прысвечаны магчымасцям развіцця і адказам на выклікі, якія стаяць перад Беларуссю ў ХХІ стагоддзі. Нашая місія ў тым, каб дапамагчы грамадству і дзяржаве пабудаваць больш адкрытую, заможную і ўстойлівую Беларусь.
Праз Цэнтр новых ідэй прайшлі дзясяткі актыўных людзей і мы заўсёды рады вітаць новых чальцоў у камандзе.
Цэнтр новых ідэй – адна з найбольш папулярных недзяржаўных арганізацый краіны. Больш за 35 тысяч чалавек падпісаныя на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках — і гэтая лічба няспынна расце.
Штогод мы ладзім дзве буйныя канферэнцыі ў Мінску і каля дзясятка мерапрыемстваў у сталіцы і рэгіёнах.
Як падтрымаць ЦНІ
Цэнтр новых ідэй не вядзе камерцыйнай дзейнасці, таму ў сваёй працы мы разлічваем на два рэсурсы: энтузіязм нашай каманды і вашую фінансавую дапамогу. Вы можаце падтрымаць нашу арганізацыю, пералічыўшы добраахвотнае ахвяраванне на рахунак.
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр новых палітычных, эканамічных і сацыяльных ідэй”
Мінск, вул. Амуратарская д.7, офіс 2І – 11, УНП: 192810403
Банкаўскі рахунак: BY30BELB30150123340060226000
Код: BELBBY2X у ААТ “БелВЭБ”
Цэнтр
новых
ідэй
Цэнтр новых ідэй пабудаваў каманду з дзясяткаў людзей, большасць якіх мае іншыя сталыя месцы працы. Яны вядуць уласныя бізнесы, узначальваюць аддзелы ў міжнародных карпарацыях, працуюць у медыях, дыпламатычных прадстаўніцтвах і арганізацыях грамадзянскай супольнасці.
Антон Раднянкоў

Зміцер Падалінскі

Аляксандр Мазуркін

Юлія Мядзвецкая

Леся Руднік

Света Паддубная

Таня Кавалёнак

Глеб Ляпейка

Іван Краўцоў

Віктар Шукеловіч

Алесь Ганчаронак

Зміцер Лысюк

Стас Гарэлік

Вадзім Мажэйка

Васіль Бялько

Іван Шыла

Алесь Аляхновіч

Ілля Шыла

Глеб Мартынаў

Марыя Русак
Місія ЦНІ
Для нас важна, каб ідэі, якія могуць зрабіць Беларусь больш адкрытай, заможнай і ўстойлівай, развіваліся, даходзілі да тых, хто прымае рашэнні. Калі найлепшыя прапановы дойдуць да шырокай аўдыторыі, то больш імаверна, што гэтыя ідэі будуць рэалізаваныя.
Мы робім гэта праз уцягванне грамадства ў абмеркаванне рэформаў, правядзенне незалежных даследаванняў і падтрымку будучых лідараў.
Мы імкнемся прыцягваць не толькі экспертаў, але ўключаць як мага больш шырокія групы грамадства ў дыскусію аб развіцці Беларусі. Мы робім гэта праз нашы мерапрыемствы, анлайн-пляцоўкі і супрацу з найбуйнейшымі беларускімі медыямі.
Нашы даследаванні, заснаваныя на фактах і доказах, з’яўляюцца крыніцай экспертызы не толькі для традыцыйнай аўдыторыі аналітычных цэнтраў, але і для шырокіх грамадскіх колаў. Сярод нашых аналітычных прадуктаў — штогадовы Рэйтынг беларускіх гарадоў ды Індэкс беларускай будучыні.
Мы ладзім адукацыйныя праграмы, сярод якіх Школа маладых рэфарматараў, Belarus Urban Fellowship і Vitali Silitski Fellowship. Акрамя таго, мы прыцягваем новых лідараў на нашы мерапрыемствы ў якасці гасцей і выступоўцаў ды даем магчымасць апублікаваць іх аналітыку на сайце Цэнтра новых ідэй.