Даследчыца Цэнтра новых ідэй. Нарадзілася ў Гродна, жыве ў Стакгольме. У Швецыі атрымала магістарскія ступені па паліталогіі і журналістыцы, а зараз піша доктарскую, у межах якой даследуе камунікацыю палітычных блогераў у аўтарытарных краінах. У 2019 годзе стала адной з каардынатараў паспяховай кампаніі па змене афіцыйнай назвы Беларусі ў шведскай мове з “Vitryssland” на “Belarus”. Працавала з міжнароднымі праектамі ў сферы абароны правоў чалавека і назірання за выбарамі. Мае публікацыі ў шведскіх, нямецкіх, брытанскіх і беларускіх выданнях. Сферы інтарэсаў: развіццё тэхналогій і дэмакратызацыя, журналістыка рашэнняў, паліттэхналогіі.
Яшчэ