падтрымаць нас

Даследванні

Анатомія беларускай улады: мапа сувязяў кіруючай эліты

Анатомія беларускай улады: мапа сувязяў кіруючай эліты

Цэнтр новых ідэй прадстаўляе вынікі новага даследавання, прысвечанага таму, як уладкаваная беларуская сістэма ўлады знутры і як пераплецены сувязі паміж прадстаўнікамі яе эліты.

Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF

Таксама мы падрыхтавалі інтэрактыўную карту сувязяў

Пасля 2020 года беларускі рэжым знешне выглядае маналітным і цалкам засяроджаным на адной постаці. Але як на самой справе працуе беларускі deep state? Ці існуе рэальнае адзінства паміж рознымі ведамствамі? Хто связвае галоўныя элементы сістэмы і наколькі яна ўстойлівая да магчымага транзіту ўлады?

Маштабнае даследаванне ахоплівае біяграфіі 271 прадстаўніка і прадстаўніцы правячай эліты і каля 3 500 кар’ерных і адукацыйных сувязяў і дапамагае праз матэматычныя метады тэорыі графаў убачыць рэальную структуру ўлады, ролю сілавікоў і “грамадзянскіх” кластараў, а таксама ступень уплыву “расійскага следу”.

Наша праца паказвае, што камунікацыя ўнутры сістэмы завязаная на ключавых пасярэднікаў, а не проста на колькасць кантактаў. Найбольш уразлівы ўчастак сістэмы – гэта шоў паміж цывільнай машынай і сілавікамі, які трымаецца ўсяго на некалькіх асобах з падвойнай біяграфіяй.

Азнаёмцеся з даследаваннем цалкам.