• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Лесі цікава: Чаго чакаць ад 4-га пакета санкцый?

    Еўрасаюз рыхтуе чацвёрты пакет санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, які прынясе абмежаванні не толькі на перасоўванне па краінах ЕС, але і на банкаўскія рахункі, якія выкарыстоўваліся для фінансавых аперацый. З аднаго боку, санкцыі працягваюць ціснуць на рэжым. З іншага, многія беларусы перастаюць спадзявацца на іх і лічаць, што сур’ёзных дасягненняў пасля ўвядзення санкцый не было.

    Аб тым, якога эфекту чакаць ад 4-га пакета санкцый паразважалі былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч, прадстаўнік па эканамічных рэформах Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і навуковая супрацоўніца Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Універсітэце Цюрыха Марыя Шагіна.

    This image has an empty alt attribute; its file name is Untitled-design-6.jpg

    1. Ці варта спадзявацца на змены ў Беларусі пасля ўвядзення 4-а пакета санкцый?

    Павел Мацукевіч: Змены, на якія можна разлічваць, апісаныя ў старым анекдоце пра бацьку-алкаголіка, які з-за адсутнасці грошай на гарэлку насуперак логіцы не стаў менш піць, – яго сям’я стала менш есці.

    На мой погляд, санкцыі хутчэй умацоўваюць дыктатарскі рэжым і нават падаўжаюць яму жыццё ў тым сэнсе, што адказам на іх становіцца далейшае зацісканне гаек і рэпрэсіі, скіраваныя на падаўленне любых спробаў супраціву ў зародку. Мы бачым, што гэта працуе, а санкцыі – не, бо Лукашэнка кіруе дзяржавай дагэтуль, робіць гэта 26 гадоў, большасць з якіх у санкцыйных умовах.

    Марыя Шагіна: Целью санкций ЕС является оказание давления на политическое руководство Беларуси, чтобы предотвратить дальнейшее насилие и репрессии, освободить политических заключенных и начать подлинный национальный диалог. В этом ключе нужно рассматривать эффективность санкций. 4-ый пакет санкций нацелен на усиление этого давление, в том числе через включение в санкционный список юридических лиц, а не только физических. 

    Хотя прошлые эпизоды европейских санкций против Беларуси способствовали освобождению политических заключенных, данная политическая ситуация кардинально отличается от предыдущей. Не стоит ожидать быстрого эффекта от санкций, но инструмент санкций имеет важное значение для ЕС как сигнал поддержки протестующим и осуждение политическому руководству Беларуси.       

    Алесь Аляхновіч: Санкцыі – гэта доўгі і пакрокавы працэс. Усё пачалося з непрызнання вынікаў выбараў з боку ЗША, Канады, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі і іншых дэмакратычных краін. Потым былі персанальныя санкцыі. Апошнім часам санкцыйныя пакеты ўжо прадугледжваюць кропкавыя эканамічныя санкцыі. Такія санкцыі супраць некаторых “гаманцоў рэжыму” і прадпрыемстваў, на якіх праходзяць рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў, мусяць быць уключаныя ў чацвёрты пакет санкцыяў Еўрасаюза, які можа быць агучаны яшчэ да канца месяца. Акрамя гэтага, 26-га красавіка заканчваецца тэрмін рашэння Офіса кантролю замежных актываў Міністэрства фінансаў ЗША аб прыпыненні санкцыяў супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў (“Белнафтахім” і яго амерыканскае падраздзяленне, ААТ “Нафтан”, “Беларускі нафтавы гандлёвы дом”, ААТ “Белшына”, ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Гродна Хімвалакно” ААТ “Лакафарба”, ААТ “Полацк-Шкловалакно”). Хутчэй за ўсё, з 27-га красавіка ЗША ізноў забароняць любыя трансакцыі з гэтымі прадпрыемствамі.

    Тым не менш міжнародны ціск пакуль недастатковы, каб прымусіць улады Беларусі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і аб’явіць новыя прэзідэнцкія выбары. Сам чацвёрты пакет санкцыяў Еўрасаюза наўрад ці зменіць кардынальна сітуацыю, але гэта будзе чарговы штуршок і стымул для рэжыму для змены яго рэпрэсіўнай палітыкі.

    2. Якія яшчэ міжнародныя механізмы можна задзейнічаць для ціску на беларускія ўлады?

    Павел Мацукевіч: Для гэтага варта спачатку вызначыцца з уразлівымі месцамі беларускіх уладаў, ціск на якія можа даць патрэбны эфект.

    Ад адсутнасці супрацы з ЕС і ЗША пакутуе краіна і грамадства, а не рэжым. Адпаведна і ад ізаляцыі таксама. Рэальных рычагоў уплыву на Лукашэнку ў Еўрасаюза няма. Невыпадкова найбольшых саступак з боку Лукашэнкі для грамадзянскай супольнасці Беларусі ўдавалася дамагчыся не ў перыяды ізаляцыі, а ў часы нармалізацыі адносін. Цяпер часовыя саступкі – не варыянт, нам патрэбнае прынцыповае вырашэнне сітуацыі. Ахілесава пята рэжыму – гэта падтрымка Расіі. Пакуль міжнародны ціск ніяк не ўплывае на скасаванне гэтай падтрымкі, а наадварот спрыяе збліжэнню афіцыйнага Мінска з Масквой на падставе “агульнага ворага”.

    Ці іншы прыклад: забарона на ўезд была б рэальна адчувальнай для сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў, калі б тычылася такіх краін, як Егіпет ці Турцыя, куды яны, у адрозненні ад краінаў ЕС, сапраўды ездзяць. Гэта значыць, для рэальнага ціску на рэжым Захаду варта паўплываць на сувязі Беларусі з трэцімі краінамі.       

    Марыя Шагіна: Европейские страны, в том числе Швейцария с ее важной ролью в банковской сфере, могут использовать меры по противодействию отмывания денег. Эффект от таких мер будет не меньше, чем эффект от финансовых санкций. Другие более символические меры, как бойкот спортивных мероприятий, тоже будут эффективны, поскольку ударят по международному престижу. 

    Алесь Аляхновіч: Няма аднаго такога механізму, які б прымусіў улады пайсці на саступкі. Патрэбны комплекс захадаў, у прыватнасці эканамічнага характару. Па-першае, важна расследаваць і спыняць карупцыйныя схемы паставак тавараў з Беларусі прыватнымі кампаніямі, набліжанымі да рэжыму (напрыклад, кантрабанда цыгарэтаў, “экспарт” кветак), іншыя карупцыйныя схемы ўнутры Беларусі (напрыклад, у будаўнічай галіне і ў медыцыне), а таксама адмыванне грошай рэжыму ў замежных краінах. Па-другое, патрэбная замарозка міжнароднай супрацы з дзяржсектарам. ЕБРР і ЕІБ ужо спынілі любыя новыя праекты з дзяржсектарам. Сусветны банк і некаторыя іншыя ўстановы яшчэ працягваюць працаваць наўпрост з дзяржустановамі, хаця іх актыўнасць ужо зменшылася ў параўнанні да мінулых гадоў. Па-трэцяе, трэба спыніць міжнародную супрацу і фінансаванне для беларускіх дзяржбанкаў і прыватных банкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці “гаманцоў рэжыму”. 

    Пажадана абмежаваць крэдытныя лініі ад міжнародных банкаў для сваіх даччыных банкаў унутры Беларусі (гэта перадусім расійскія банкі і аўстрыйскі Raiffeisen). Па-чацвёртае, трэба заклікаць міжнародных інвестараў адмовіцца ад фінансавання новых дзяржаблігацый, бо Лукашэнка нелегітымны і любыя крэдыты выдадзеныя рэжыму пасля выбараў 2020-га года могуць быць перагледжаныя ў будучыні. Па-пятае, трэба весці перамовы з замежнымі прадпрыемствамі аб спыненні супрацы з дзяржпрадпрыемствамі, дзе рэпрэсуюць працаўнікоў. Гэта тычыцца экспарту з такіх прадпрыемстваў і імпарту інвестыцыйных тавараў і тэхналогій, а таксама надання ліцэнзіяў на вытворчасць у Беларусі. Па-шостае, варта заклікаць бізнес спыніць замежныя інвестыцыі да вырашэння палітычнага крызісу.

    Па кожным з гэтых кірункаў вядзецца праца дэмакратычных сілаў пры падтрымцы беларускай дыяспары.

    Вядома, гэта не ўвесь набор механізмаў эканамічнага ціску. Іх можа быць больш. Усе яны патрэбныя не дзеля таго, каб нашкодзіць беларускай эканоміцы, а дзеля таго, каб прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, каб бараніць беларусаў і беларускі бізнес. Улады мусяць выразна разумець: чым больш рэпрэсіяў яны будуць выкарыстоўваць, тым больш таксічнымі яны становяцца для міжнароднай супольнасці.     

    3. Як можна мінімізаваць наступствы міжнародных санкцыяў для звычайных беларусаў?

    Павел Мацукевіч: Трэба ўстрымацца ад прыняцця такіх санкцый, якія закранаюць простых беларусаў. Лінія Захаду ў дачыненні Беларусі мусіць уключаць пакеты захадаў дзеля падтрымкі грамадзянскай супольнасці і кропкавыя санкцыі па ўразлівых месцах рэжыму, а не наадварот. Мы, беларусы, знаходзімся ў закладніках дыктатуры, не трэба дадаткова ўскладняць наша вельмі складанае становішча.

    Марыя Шагіна: Эффект от персональных санкций, как правило, не распространяется на население. Другое дело – это экономические санкции, груз которых авторитарные государства часто переносят на плечи простых граждан. Минимизировать последствия таких санкций сложно извне, так как страны, вводящие экономические санкции, не контролируют внутренние процессы. Но ЕС и США могут минимизировать такие последствия через поддержку определенных слоев населения (e.g. студенты, журналисты) или через санкционирование юридических лиц без системно важного значения для экономики государства (но тогда и эффект санкций будет меньше).

    Алесь Аляхновіч: Міжнародныя санкцыі так доўга і марудна прымаюцца між іншым таму, каб выпрацаваць механізмы, якія дазволяць пакараць перадусім злачынцаў і злачынныя механізмы, а не простых грамадзян. Нельга заклікаць да санкцыяў супраць любых дзяржаўных службоўцаў, прадпрыемстваў ці банкаў у Беларусі. Трэба заклікаць да санкцыяў супраць канкрэтных асобаў, якія фальсіфікавалі выбары, выдавалі незаконныя прысуды і загады, ілжэсведчылі, білі, катавалі, забівалі, прапагандавалі варожасць і заклікалі да гвалту супраць мірных грамадзянаў, звальнялі з працы, школы і лякарні, зачынялі прыватныя бізнесы і г.д. Тое самае павінна тычыцца юрыдычных асобаў і арганізацыяў. Тыя ўстановы, у якіх парушаліся правы чалавека, мусяць стаць таксічнымі для міжнароднай супрацы да таго часу, пакуль гэтыя рэпрэсіі не будуць спыненыя, а страты кампенсаваныя пацярпелым.

    Трэба правільна паставіць пытанне: не як мінімізаваць наступствы міжнародных санкцый, а як мінімізаваць наступствы захавання ўлады ў руках Лукашэнкі. Гэта ён з’яўляецца асноўнай крыніцай праблем для звычайных беларусаў.

    У перыяд такога палітычнага крызісу вельмі важна забяспечыць падтрымку з боку міжнароднай супольнасці для пацярпелых ад рэпрэсіяў, незалежных прафсаюзаў і стачкамаў, студэнтаў і выкладчыкаў, СМІ і праваабаронцаў, а таксама для прыватнага бізнесу. Вельмі важную місію тут выконваюць беларускія фонды салідарнасці.

    Акрамя гэтага, ужо некалькі месяцаў вядзецца шчыльная супраца з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і замежнымі ўрадамі для забеспячэння падтрымкі эканамічных рэформаў у Беларусі пасля змены ўлады. Новая Беларусь зможа разлічваць на міжнародную эканамічную падтрымку, якая дапаможа хутка аднавіць рост.

    Фота: europeanforum.net

    ПаказацьСхаваць каментары