• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Адукацыйная анлайн-праграма для маладых лідараў і лідарак
    Belarus Urban Fellowship-2021
    Далучайся, вучыся, змяняй!
    Запаўняй анкету ўжо сёння
    Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021. Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах і буйных гарадах краіны. Навучанне будзе адбывацца анлайн. Заяўкі прымаюцца да 23 красавіка.

    Belarus Urban Fellowship-2021 — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепш.
    Змяняй шэрую штодзённасць ужо сёння
    Для каго разлічана наша праграма?
    Малады лідар/лідарка да 35 год
    Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў.
    Жаданне ды ідэі як змяняць нашы гарады да лепшага
    Урбаністыка, гарадскі актывізм, экалогія, арганізацыя культурніцкіх мерапрыемстваў або нешта іншае — мы дапаможам развіць твае навыкі ў гэтых сферах
    Разуменне як веды, атрыманыя на Belarus Urban Fellowship, дапамогуць далей у дзейнасці
    Як будзе праходзіць навучанне?
    1
    Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 мая
    2
    Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.
    3
    Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія і піяр-кампаніі ды шмат іншага.
    4
    Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі
    Трэнеры Belarus Urban Fellowship
    Рыгор Астапеня
    Старшыня Цэнтра новых ідэй
    Антон Раднянкоў
    Дырэктар Цэнтра новых ідэй
    Яўгенія Сугак
    Галоўная рэдактарка выдання The Village
    Юры Стукалаў
    Кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, Магілёў
    Сяргей Чалы
    Эканамічны аглядальнік
    Наста Рагатка
    Галоўная рэдактарка kyky.org
    Алена Жываглод
    Лідарка ініцыятывы "Сумленныя людзі"
    Марына Барысава
    Намесніца дырэктара фонда "Інтэракцыя"
    Максім Жбанкоў
    Культуролаг
    Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету

    Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 23 красавіка.
    Пра вынікі адбору паведамім 26-27 красавіка.

    Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2021, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай "Belarus Urban Fellowship 2021".
    Пра Цэнтр новых ідэй
    Цэнтр новых ідэй – аналітычны цэнтр, прысвечаны магчымасцям развіцця і адказам на выклікі, якія стаяць перад Беларуссю ў ХХІ стагоддзі. Нашая місія ў тым, каб дапамагчы грамадству пабудаваць больш адкрытую, заможную і ўстойлівую Беларусь.
    Даведацца болей