• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Серыя лекцый “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”

    Мы едзем у турнэ на ўсход і чакаем сустрэчы з вамі.

    Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх зрабіць.

    Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

    Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

    • У Гомелі дыскусія адбудзецца ў панядзелак, 3 верасня а 18:30 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх). Падзея ў FB і VK. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут.
    • У Магілёве дыскусія адбудзецца ў аўторак, 4 верасня а 18:30 у Тэхналагічным парку (вул. Ленінская 63,  аўдыторыя 807). Падзея ў FB і VK. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут.
    • У Віцебску дыскусія адбудзецца ў сераду, 5 верасня а 18:30 у арт-пабе “Торвальд” (вул. Талстога 1). Падзея ў FB і VK. Рэгістрацыя — тут. Прыігожая афіша — тут.

    Пра лектараў:

    Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыгор рыхтуецца да абароны PhD-дысертацыі ў Варшаўскім універсітэце.

    Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт CASE Belarus і аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.

    ПаказацьСхаваць каментары