падтрымаць нас

Грамадства

Серыя лекцый “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”

Серыя лекцый “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”
Мы едзем у турнэ на захад і чакаем сустрэчы з вамі.

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх зрабіць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

  • У Баранавічах дыскусія адбудзецца ў чацвер, 4 красавіка а 18:30 у People Bar (бульвар Штокераў 8). Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут.
  • У Брэсце дыскусія адбудзецца ў чацвер, 5 красавіка а 18:30 у канферэнц-залі гатэля “Эрмітаж”. Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут.
  • У Гродне дыскусія адбудзецца ў чацвер, 6 красавіка а 18:30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая 3). Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут. Прыігожая афіша — тут.

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыгор рыхтуецца да абароны PhD-дысертацыі ў Варшаўскім універсітэце.

Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт CASE Belarus і аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.