• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Наш рэдактар шчыра расказвае пра 10 найбольш папулярных матэрыялаў “Ідэі”

    Калядная споведзь дзеля падсумавання вынікаў года.

    Ад таго моманту, калі мы вырашылі рабіць гэты матэрыял, і да моманту публікацыі прайшло месяцы тры-чатыры. Я валяўся ў Івана ў нагах, я пагражаў яму расстрэлам, але ён усё адно зацягваў. Але ў выніку выйшаў матэрыял, які можна раздрукаваць і паставіць у рамачку.  

    А вось гэта сіквел самага папулярнага матэрыялу мінулага года – крутая штука, якая тлумачыць, хто з кім і супраць каго сябруюць унутры апазіцыі. Яшчэ паўтара года таму за гэты матэрыял браўся я сам, пасля браўся Іван, але ў нас не хапіла ведаў. Таму папрасілі Змітра Панкаўца з “Нашай Нівы” разруліць сітуацыю – і выйшла цудоўна. Асабліва былі задаволеныя прадстаўнікі апазіцыі, што імі хоць нехта цікавіцца.

    У 95 % выпадкаў перад публікацыяй матэрыялу я ведаю, колькі ён набярэ прачытанняў. Але гэты матэрыял Аліны – underdog. Пасля прачытання складваецца ўражанне, што ў нас у прынцыпе ўсё не так страшна, апроч адной вялікай праблемы – не хапае дзяржаўных мазгоў, каб упарадкаваць рэчаіснасць.

    У гэтым годзе мы запусцілі ўласны падкаст – шчыра кажучы, with mixed results. Але менавіта вось гэты выпуск стаў хітом, дзякуючы Антону Марчанку, які раскрыў усю кухню стартапаў. Калі няма часу ў ёй разбірацца, то вось гэты падкаст патлумачыць, канешне, не ўсё, але сапраўды шмат.

    Радавы Іван Шыла адслужыў у войску каля года і паспеў пабачыць там шмат, уключна з гаўптвахтай – і ў выніку выйшлі прыўкрасныя матэрыялы. Наагул шкада, што Іван перастаў пісаць, бо ў яго гэта добра атрымліваецца. Напішыце яму, калі ласка, пра гэта ў Facebook.

    У гэтым годзе мы стаміліся маляваць інфаграфікі ручкамі, таму купілі адмысловую праграму. Так што цяпер прыгожа прадстаўляць важныя звесткі нам стала куды прасцей – абы былі файныя лічбы для гэтага, якія акурат знайшліся для дадзенага матэрыялу.

    Большасць нас паходзіць з заМКАДдзя, таму нам баліць тое, што там адбываецца. Хоць усе мы аселі дзесьці ў сталіцы – калі не Беларусі, то іншых краін, але пра рэгіёны пісаць будзем яшчэ шмат. Болей за тое, паедзем туды ў наступным годзе. Сачыце за абвесткамі!

    Калі мы пачыналі сайт, то хацелі пісаць пра тое, што адбываецца ў свеце. Але за дзяржаву крыўдна, таму пераключыліся на прасоўванне рэформаў у Беларусі. Што адно, што другое – не самае “сексуальнае” для вялікай колькасці наведнікаў, але тут усё атрымалася.

    Вакол Uber было шмат шуму ў гэтым годзе – з ім і ваявалі, ім і захапляліся. Але, здаецца, ніхто не адмаўляе, што за ім і падобнымі кампаніямі – будучыня. І што нас там чакае? Я б яшчэ чаго-небудзь прыцягальнага тут напісаў, каб вы клікнулі па спасылцы, але, ведаеце, напрыканцы матэрыялу ўсё цяжэй сябе расхвальваць. Проста файны артыкул. Паверце, Антон разбіраецца ў транспарце.

    Суаўтары гэтага матэрыялу асушылі разам не адно возера алкаголю, але прыходзіць час сталець. Алкаголь – гэта зло, якое нішчыць жыццё. З вось гэтай думкай пачынайце святкаваць Новы год.

    P.S.

    Куды ж без бонусу – насамрэч у гэтым годзе мы яшчэ запусцілі новы фармат відэа-ролікаў. Але яны генеруюць прагляды ў сацсетках, а не на сайце, таму ў гэты топ-10 яны не трапілі. Але, напрыклад, вось гэтае відэа праглядзелі на Youtube і Facebook больш за 13 тысяч разоў.   

     

    ПаказацьСхаваць каментары