падтрымаць нас

Артыкулы

10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015

10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015
Матэрыялы, якія вы маглі прапусціць і іх варта адпрацаваць у часе навагодніх святаў.

1. Усё пра беларусаў ЗША ў адной інфаграфіцы. Згодна з рознымі крыніцамі, у ЗША жывуць да 800 тысяч людзей, якія паходзяць з Беларусі. Хто яны і чым займаюцца? 

2. Усё пра самагубствы ў Беларусі ў адной інфаграфіцы. Штогод больш за мільён чалавек у свеце робіць сабе смерць, а Беларусь застаецца адным з лідараў па колькасці суіцыдаў на душу насельніцтва. Хто ён – беларус-самагубца? 

3. SWOT-аналіз Таццяны Караткевіч. Разбіраем па дэталях кандыдата апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. 

4. 10 лепшых прамоваў TED з беларускімі субцітрамі. Слухайце і глядзіце ідэі, вартыя распаўсюду, па-беларуску. 

5. Як ІТ пранікаюць у новыя індустрыі ды навошта “EPAM” вывучае геном. Дырэктар па распрацоўцы “EPAM Systems” Антон Томчанка расказаў, чаму класічны бізнес ратуецца пры дапамозе ІТ, як на гэтым зарабляе “ЕРАМ” і што яны збіраюцца рабіць з геномам чалавека. 

6. 10 вайсковых сілаў Усходняй Еўропы ў адной інфаграфіцы. Спойлер: Беларусь выглядае салідна. 

7. Як Беларусь ператвараецца ў сыравінную дзяржаву (інфаграфіка). Дадзеныя Белстату паказваюць заняпад беларускай прамысловасці. 

8. Не час для фікцыяў: якой павінна быць тэрміновая служба. Беларускае войска патрабуе адкрытасці. І сёння гэта куды больш актуальна для дзяржавы, чымся пяць гадоў таму. 

9. Як нашым рэгіёнам перажыць крызіс. Гутарым з эканоміка-географам Наталляй Зубарэвіч пра лёс рэгіёнаў і ролю інстытутаў у развіцці краіны.

10. Як выглядае праца ў найлепшай кампаніі стратэгічнага кансалтынгу. Беларус Алесь Аляхновіч дзеліцца досведам працы ў варшаўскім офісе McKinsey.

Бонус (пару высакаякасных лонгрыдаў):

Постсавецкая Паўночная Карэя. Як выглядае Туркменістан знутры. Захапляльная вандроўка ў адну з самых закрытых краін Сярэдняй Азіі.

Зрабі сябе сам: будучыня штучнага чалавека. Усё, што вам трэба ведаць пра трансгуманізм і тое, як будзе змяняцца чалавечае грамадства ў будучыні.

10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015