• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Запрашаем на Belarus Podcast Day 2019

    Лепшыя падкасты краіны на адной сцэне!

    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Podcast Day — першы падкаст-фестываль у Беларусі. Прыходзьце сустрэцца з лепшымі падкастамі краіны ды натхніцца зрабіць нешта сваё. Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 2 лістапада а 11:00 у культ. цэнтры “Корпус” (пр. Машерова, 9, корпус 8)

    Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. 

    Мы падрыхтавалі для вас сакавітую праграму: раскажам, як пачаць свой падкаст і збудаваць супольнасць вакол яго, высветлім будучыню падкастынга ў Беларусі, а таксама зладзім адкрыты запіс падкаста Полчаса кардио, дзе абмяркуем як людзі размаўляюць пра сексуальную ідэнтычнасць.

    Сярод выступоўцаў: Ідэйны падкаст, Еўрарадыё, Минобр позвонит, Мы не договорили, Полчаса кардио, 34mag, Dzigital, ItStarts, FemFM, Probel, Radio Plato.

    У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з дасведчанымі падкасцерамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў  нефармальнай абстаноўцы, знаёміцца ды дзяліцца досведам.

    Праграма:

    10:45 – 11:00 – Рэгістрацыя (кава і пачастунак).

    11:00 – 11:10 – Прывітальнае слова. Антон Раднянкоў

    11:10 – 12:00 – Дыскусія “Як будаваць падкаст супольнасць”

    Выступоўцы: Іван Вядзенін (падкаст ItStarts), Дзіяна Ляшкевіч (падкаст Dzigital), Таня Кузняцова (падкаст FemFM). Мадэратарка: Таня Кавалёнак (падкаст “Минобр позвонит”).

    12:10 – 13:00 – Майстар-клас “Як пачаць рабіць свой падкаст”

    “Запускаем падкаст на каленцы” — Ягор Калеснік (падкаст Probel)
    “Самыя распаўсюджаныя памылкі пачаткоўцаў” — Аляксандр Карняйчук (Radio Plato)

    13:10 – 14:00 – Як мы размаўляем пра сэкс. Публічны запіс падкаста “Полчаса кардио”.

    Вядучыя: Аня Пярова і Макім Паршута (падкаст “Полчаса кардио”), Іван Шыла (Ідэйны падкаст)

    14:10 – 15:00 – Дыскусія “Будучыня падкастаў у Беларусі” 

    Спікеры: Павал Свярдлоў (галоўны рэдактар Еўрарадыё), Антон Кашлікаў (34mag), Аляксандр Старадзетка (падкаст “Мы не договорили”). Мадэратар: Антон Раднянкоў (Ідэйны падкаст)

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары