падтрымаць нас

Артыкулы

Лесі цікава: Што рабіць з Усебеларускім народным сходам – адказваюць Латушка, Чуліцкая, Мацкевіч

Лесі цікава: Што рабіць з Усебеларускім народным сходам – адказваюць Латушка, Чуліцкая, Мацкевіч

11-12-га лютага ў Беларусі пройдзе шосты Усебеларускі народны сход, на якім традыцыйна збяруцца 2700 дэлегатаў, лаяльных да ўлады. Аднак гэтым разам УНС выклікае алергію ў грамадства і прымушае дэмакратычныя сілы рашуча рэагаваць на гэтую падзею.

Мне стала цікава, які падыход да УНС варта абраць беларускаму грамадству і што можна чакаць ад сёлетняга УНС. Пра гэта пагаварылі з чальцом прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўніком Народнага антыкрызіснага кіравання Паўлам Латушкам, паліталагіняй з Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Таццянай Чуліцкай і філосафам Уладзімірам Мацкевічам.

This image has an empty alt attribute; its file name is Untitled-design-6.jpg

1. Што такое УНС і якую функцыю ён звычайна выконвае?

Лесі цікава: Што рабіць з Усебеларускім народным сходам – адказваюць Латушка, Чуліцкая, Мацкевіч

Павел Латушка: Нелегітымная ўлада называе Усебеларускі народны сход (УНС) “найвышэйшай формай дэмакратыі”. Дэлегаты збіраюцца, абмяркоўваюць вынікі пяцігодкі і ўносяць прапановы па развіцці краіны на наступныя пяць гадоў. На гэта сыходзіць два дні, усе раз’язджаюцца, прапановы, як правіла, паспяхова забываюцца.

У ідэальным свеце на так званым УНС павінны збірацца прадстаўнікі розных груп беларускага народа, але так, на жаль, не адбываецца. У гэтым годзе нелегітымная ўлада наогул фактычна будзе гаварыць сама з сабой.

На першым так званым Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка выступаў з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс”. Здаецца, нелегітымны прэзідэнт хутка забыўся пра гэта. Беларусы ўжо каторы месяц гучна і ўпэўнена нагадваюць пра сваё права, але Лукашэнка пакуль не хоча чуць.

Лесі цікава: Што рабіць з Усебеларускім народным сходам – адказваюць Латушка, Чуліцкая, Мацкевіч

Таццяна Чуліцкая: УНС – гэта сход, які з 1996-га года арганізуецца прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам для дэклараванага “выяўлення волі народа”, а таксама фармальнага абмеркавання вынікаў і планавання праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў. 

УНС не замацаваны ў Канстытуцыі Беларусі і дэ-факта з’яўляецца інстытутам, які па-валюнтарысцку створаны Лукашэнкам у межах уласных уяўленняў пра “дэмакратыю” і “народаўладдзе”. Калі прыгледзіцца да гэтай структуры, то немагчыма пазбегнуць асацыяцый з савецкім часам, калі старанна адабраныя і лаяльныя людзі стваралі фон для дэманстрацыі быццам бы ўсенароднай падтрымкі ўладаў. 

Лесі цікава: Што рабіць з Усебеларускім народным сходам – адказваюць Латушка, Чуліцкая, Мацкевіч

Уладзімір Мацкевіч: Усе дыктатары грэбуюць правам, законам, парламентам, судом – усімі інстытутамі і працэдурамі прадстаўнічай дэмакратыі, лічачы іх перашкодай для сваёй абсалютнай улады і абвяшчаючы іх прыкрымі ўмоўнасцямі.

Замест прадстаўнічай дэмакратыі яны апелююць да “прамой дэмакратыі”, абыходзячы ўсе інстытуты і працэдуры, звяртаюцца непасрэдна да “народа”. На функцыю народа яны прызначаюць старанна адабраных, падкантрольных і паслухмяных ім людзей.

Вось гэта і ёсць у нашым выпадку УНС.

2. Якія пытанні будуць вырашаць на сёлетнім УНС? Ці чакаць глабальных зменаў па пытаннях Канстытуцыі ці амністыі для палітзняволеных?

Павел Латушка: Афіцыйны парадак дня т.зв. УНС нідзе не апублікаваны. З якімі фінальнымі прапановамі выйшлі з “дыялогавых пляцовак” самапрызначаныя дэлегаты – застаецца толькі здагадвацца.

Па розных прыкметах можна зразумець, што сход выкарыстоўваюць для таго, каб прапанаваць прыняцце новай Канстытуцыі. Вядома ж, парламент, які кантралюецца Лукашэнкам, лёгка пагодзіцца. Існуе рэальная пагроза канстытуцыйнага перавароту з дапамогай так званага Усебеларускага народнага сходу. Сам сход можа стаць органам, які заменіць волю грамадзян.

Дэмакратычныя сілы даўно заклікаюць да рэальнага дыялогу і вызвалення ўсіх палітвязняў. Але амністыя – гэта для тых, хто рэальна здзейсніў злачынствы. А тыя смелыя беларусы, якія цяпер сядзяць за кратамі па палітычных прычынах, мусяць быць не амніставаныя (прызнаўшы віну), а тэрмінова вызваленыя.

Таццяна Чуліцкая: Думаю, што адну частку парадку дня традыцыйна зоймуць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, дэкларацыі планаў і дасягненняў беларускай мадэлі, пра якую Лукашэнка кажа з моманту свайго першага абрання на пасаду ў 1994-ым годзе. 

Глабальных зменаў я, напэўна, не чакала б, але калі на сходзе будуць выступаць тыя, хто цяпер імітуе дыялог (маецца на ўвазе Юрый Васкрасенскі і іншыя людзі, якія спрабуюць дзейнічаць у падобным кірунку), то, напэўна, будзе агучана пытанне палітзняволеных. 

Нельга казаць, што прамаўленне нейкіх ідэй наконт палітвязняў забяспечыць іх сапраўднае вызваленне, але на ўзроўні публічнай дыскусіі гэта думка можа быць агучана. Разам з тым наўрад ці на гэтым сходзе Лукашэнка паспрабуе правесці змены Канстытуцыі, бо яго пазіцыі ў Беларусі цяпер не вельмі моцныя і рызыкі народнай незадаволенасці такімі дзеяннямі высокія. Наўрад ці ён будзе так рызыкаваць. Больш рэалістычным выглядае сцэнар, калі на гэтым сходзе будзе аб’яўлены рэферэндум па змене Канстытуцыі, як гэта адбывалася ў 1996-ым годзе. 

Уладзімір Мацкевіч: У тэатры марыянетак, якія паказваюць народ, нічога ніколі не вырашаецца, проста ствараецца бачнасць падтрымкі дыктатара.

3. Якая стратэгія па УНС патрэбная дэмакратычным сілам: ігнараванне, альтэрнатыўны УНС, дыскрэдытацыя афіцыйнага УНС?

Павел Латушка: Нельга ігнараваць канстытуцыйны пераварот, які спрабуе здзейсніць Лукашэнка. Менавіта гэта рэжыму і трэба – каб мы падумалі, што на сходзе не будзе нічога важнага.

Як мы можам паўплываць на планы рэжыму? Мы мусім зрабіць так, каб на т.зв. УНС не прынялі ніякіх антыканстытуцыйных рашэнняў. Паводле плана НАК і суполкi “Честные люди”, мы можам лічыць перамогай адзін з трох сцэнароў:

1. Непрыняцце на т.зв. УНС любых рашэнняў і наступных дзеянняў, якія прывядуць да канстытуцыйнага перавароту;

2. Масавае адмаўленне дэлегатаў ад удзелу і фактычна адмена сходу цi яго дэлегітымізацыя з нейкай iншай нагоды;

3. На сходзе дэлегаты абмяркуюць тое, што рэальна хвалюе народ: спыненне гвалту, вызваленне (а не амністыя) палітвязняў, прызначэнне новых выбараў і пачатак судовых працэсаў над вінаватымі ў рэпрэсіях і фальсіфікацыях.

Яшчэ раз падкрэслю, што нам нельга дапусцiць, каб т. зв. УНС стаў падставай для прыняцця новай Канстытуцыi.

На днях беларусы запусцілі незалежную грамадзянскую ініцыятыву “Сход”. Дзякуючы ёй у кожнага беларуса, незалежна ад палітычных поглядаў, з’явіўся зразумелы механізм для выбару рэальных прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў ці для прапановы сваёй уласнай кандыдатуры на ролю дэлегата.

Працэдура вылучэння і выбараў дэлегатаў “Сходу”, у адрозненні ад таго, што мы бачым у выпадку УНС, заснавана на заканадаўстве РБ аб мясцовых сходах і пабудавана па прынцыпах празрыстасці і адкрытасці. Роўна як і далейшая праца абраных на “Сход” дэлегатаў, усе яго сесіі будуць праходзіць у рэжыме анлайн.

На мой погляд, гэта iнiцыятыва значна шырэйшая, чым проста альтэрнатыўны УНС.

Таццяна Чуліцкая: Варта абіраць нейкую збалансаваную стратэгію, а не адзіны варыянт. Верагодна, найбольш эфектыўным было б сумясціць прынамсі два падыходы: правесці альтэрнатыўны сход і паралельна займацца інфармацыйнай ці, можа, нават адукацыйнай кампаніяй, якая б дэманстравала людзям, што гэты сход з’яўляецца імітацыяй дэмакратычных працэсаў, што людзі, якія ў ім удзельнічаюць, не рэпрэзентуюць народ, а толькі саміх сябе, што пастановы дадзенага мерапрыемства не маюць легальнай моцы і г. д. 

Варта не толькі і не столькі дыскрэдытаваць, колькі тлумачыць тое, чаму УНС не мусіць праводзіцца і чаму не варта яго падтрымліваць. Праект альтэрнатыўнага народнага сходу ўжо абвешчаны і яго паспяховасць залежыць ад тэхнічнага выканання (распаўсюд інфармацыі, заахвочванне людзей і г.д.). Яшчэ адным эфектыўным сродкам маглі б стаць пратэсныя акцыі, але іх правядзенне залежыць не столькі ад лідараў, колькі ад саміх беларусаў. Чаго дакладна не варта рабіць – гэта ігнараваць УНС, бо гэта проста дасць прынамсі інфармацыйную перамогу Лукашэнку. 


Уладзімір Мацкевіч: Да 2020-га года правільна было ігнараваць такое махлярства, проста даючы яму ацэнку. Цяпер неабходны рашучы адказ – альтэрнатыўны народны сход. Ён не толькі неабходны, але і магчымы, калі б у нашых лідараў была палітычная воля, дарожная карта і аналіз сітуацыі. Але, здаецца, мы выпускаем гэтую магчымасць.

Фота: Павел Крычко