19 ліпеня, чацвер
19:00-21:00
Галерэя Ў, вул. Кастрычніцкая, 19
Уваход вольны (патрэбная рэгістрацыя)
Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.
У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.
“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?
Спікеры:
Пётр Пятроўскі – сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, эксперт Аналітычнага цэнтру РГА “Белая Русь”.
Андрэй Дзмітрыеў – лідар кампаніі “Гавары праўду”.
Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта “Кошт урада”.
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адпаведных падзеях у Facebook і VKontakte.