падтрымаць нас

Даследванні

Выхоўваем уласных мецэнатаў: як грамадзянскай супольнасці працаваць з прыватнымі ахвярадаўцамі

Выхоўваем уласных мецэнатаў: як грамадзянскай супольнасці працаваць з прыватнымі ахвярадаўцамі

Залежнасць ад міжнародных грантаў робіць беларускія грамадскія ініцыятывы ў выгнанні вразлівымі да палітычных зменаў і абмяжоўвае магчымасці доўгатэрміновага планавання. Адказ на гэты выклік — развіццё супрацы з бізнесам, дыяспарай і заможнымі беларусамі. Аднак часта патэнцыял прыватнага фінансавання застаецца нерэалізаваным праз разрыў у чаканнях паміж арганізацыямі і донарамі.

Цэнтр новых ідэй публікуе аналітычную нататку, прысвечаную эфектыўнаму фандрайзінгу і працы з мецэнатамі. Даследчай базой для яе сталі больш чым 10 глыбінных інтэрв’ю з ахвярадаўцамі і прадстаўнікамі беларускіх НДА.

У нататцы вы знойдзеце адказы на ключавыя пытанні:

  • Чым адрозніваецца матывацыя прыватнага донара ад грантадаўца і чаму камунікаваць варта мовай прапановы, а не просьбы.
  • Чаму культура, адукацыя і навука сёння больш прывабныя для мецэнатаў, чым каляпалітычныя праекты.
  • Як правільна будаваць супольнасць ахвярадаўцаў, ствараць эмацыйныя інфанагоды і забяспечваць інстытуцыйную празрыстасць.

Спампаваць PDF-файл: