падтрымаць нас

Даследванні

Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?

Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?

У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года праўладныя Telegram-каналы сталі адным з ключавых інструментаў беларускай прапаганды. Каб зразумець, як працуе гэты медыя-сегмент, Цэнтр новых ідэй правёў маштабны аналіз яго змесціва і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

Сёння дзясяткі лаяльных рэсурсаў штодзень ствараюць тысячы пастоў. Але пра што яны пішуць? Якія тэмы становяцца цэнтральнымі? Як карыстальнікі рэагуюць на кантэнт? І наколькі беларускі праўладны Telegram уключаны ў сетку расійскіх прапагандысцкіх пляцовак?

Мы падрыхтавалі даследаванне, якое дазваляе адказаць на гэтыя пытанні і паказвае, як уладкавана экасістэма праўладных медыя Беларусі.

Азнаёміцца з асноўнымі вынікамі даследавання вы можаце на сайце.

Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF: