падтрымаць нас

Даследванні

Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram і хто ім кіруе?

Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram і хто ім кіруе?

Пасля 2020 года рэжым выцесніў незалежныя медыя з нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і выбудаваў уласную сетку Telegram-каналаў. Але як уладкаваная гэтая сістэма знутры? Хто стварае асноўны контэнт, а хто яго проста рэтранслюе? І ці існуе рэальная разнастайнасць меркаванняў за дзясяткамі розных назваў?

Цэнтр новых ідэй прадстаўляе новае даследаванне, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.

Трэцяя хваля даследавання ахоплівае 17 месяцаў назірання і больш за 170 000 пастоў з 33 праўладных каналаў. У выніках мы паказваем, як працуе цэнтралізаваная інфраструктура прапаганды, якія нарратывы дамінуюць і чаму дзве трэці ўсіх рэпостаў вядуць да адной крыніцы.

Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF: