Запампаваць PDF:
- Маніторынг беларускага транзіту: як павялічыць шанцы на дэмакратызацыю (PDF)
- Monitoring the Belarusian Transition: How to Increase the Chances of Democratisation (PDF)
Галоўная выснова даследавання — транзіт улады ў Беларусі да 2040 года эксперты лічаць практычна непазбежным (90%), аднак яго найбольш верагодны старт адбудзецца праз кіраваную перадачу ўлады зверху (72%). У той жа час кіраваны пачатак не гарантуе кантраляванага выніку.
У даследаванні зафіксавана, што:
- галоўным трыгерам транзіту з’яўляецца стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі (79%), а таксама нестабільнасць у Расіі (38%);
- рэальную ўладу на першым этапе, найхутчэй, атрымаюць актары з унутрысістэмнага асяроддзя — дзейныя чыноўнікі (48%), сям’я Лукашэнкі (21%) або сілавікі (17%);
- беларускае грамадства і эліты пакуль дэманструюць пасіўнасць: 69% экспертаў чакаюць, што эліты зоймуць чакальную пазіцыю, а 55% лічаць, што грамадства прыме статус-кво.
Даследаванне паказвае, што Расія складзе галоўны вонкавы фактар і падтрымае любога геапалітычна прымальнага кандыдата (66%). Захад, у сваю чаргу, мае высокі запыт на змены, але пакуль не дэманструе гатоўнасці актыўна кіраваць працэсам.
Эксперты вылучаюць чатыры асноўныя сцэнарыі развіцця падзей:
- Аўтарытарная пераемнасць — базавы сцэнар змены першай асобы без глыбокай дэмакратызацыі.
- Геапалітычны гібрыд — манеўраванне часткі эліт паміж Масквой і Захадам.
- Акно для дэмакратызацыі — найлепшы, але малаімаверны сцэнар, які патрабуе аслаблення РФ і гатоўнасці рэфарматараў.
- Замарожванне або страта суб’ектнасці — найгоршы сцэнар з паглыбленнем расійскага кантролю.
Азнаёмцеся з даследаваннем цалкам.
Таксама мы падрыхтавалі эксперыментальную інтэрактыўную мадэль з дрэвам сцэнароў тразіту.
