падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Мары пра ўсходнееўрапейскую Славакію

Мары пра ўсходнееўрапейскую Славакію
Уладзімір Кавалкін пра тое, чаму IT не патрэбныя падатковыя льготы, а беларусам заробак у 500$.

Кіраўнік праекта “Кошт ураду” і сайта petitions.by паразмаўляў з намі пра падаткі, льготы для ПВТ і перспектывы машынабудавання. Атрымаўся базавы курс маладога рэфарматара за 30 хвілін.

Цытаты:

  • Мадэрнізаваць трэба не станкі, а падыходы да вядзення бізнесу
  • Калі бы ІТ і машынабудаванне знаходзіліся ў роўных умовах, не ясна, што было бы больш эфектыўным
  • Машынабудаванне памрэ, як гэта ўжо адбылося са станкабудаванне і электронікай
  • Трэба браць прыклад са Швецыі і не толькі ў фінансавым, але і ў палітычным і ў структурным сэнсе
  • Ёсць рызыкі, што палітычны істэблішмент сарвецца і зноў пачнецца гонка за $500

Змест:

0:38 Якая падаткавая сістэма павінна быць у Беларусі

6:11 Ніхто ў Беларусі не сочыць за дзяржвыдаткамі

9:27 Грамадзяне для чыноўнікаў – нейкія не вельмі разумныя дзеці

14:53 Дэцэнтралізацыя фінансаў павінна адбывацца разам з дэцэнтралізацыяй улады

18:08 Пенсійную рэформу трэба было рабіць 20 год таму

22:11 Падаткі, не галоўная праблема для ІТ

27:29 Праблема не дзе знайсці грошы, а куды іх інвеставаць

31:18 Мы маглі бы быць Славакіяй, калі б рабілі рэформы

Героі мінулых выпускаў:

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.