На гэтым тыдні анлайн-часопіс “Ідэя” і #RFRM аб’ядналі намаганні і запісалі сумесны падкаст ідэйных рэфарматараў, каб разам абмеркаваць вынікі гэтага года. Чаму нічога не змянілася пасля “маршаў недармаедаў” і Дня волі? Што змянілася ў адносінах бізнесу і чыноўнікаў? Як Беларусь адкрывалася свету і чаго мы чакаем ад 2018 году? Тлумачым.
Змест:
06:45 Як дзяржава працуе над іміджам для крэатыўнага класа.
08:13 Чаму пратэсты сціхлі?
13:06 «Лібералізацыя» бізнэсу – хто выйграў?
16:02 Што такое ПВТ у маштабе нацыянальнай эканомікі?
22:50 Хто патушыць святло, калі ўсе з’едуць з Беларусі?
Усе выпускі падкастаў слухайце ў RSS, Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.
І далучайцеся ў наш адмысловы Telegram-канал!