Спампаваць PDF / Download PDF
- Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021 гг.?
- The changing media image of Belarus abroad in 2020-2021
Як праводзілася даследаванне?
З мэтай акрэсліць вобраз Беларусі за мяжой мы абралі два галоўныя пытанні даследавання:
- Як змяняўся вобраз Беларусі ў замежных СМІ з ліпеня 2020 па ліпень 2021?
- Якія стратэгіі супрацы з міжнароднымі СМІ абіралі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, грамадска-палітычных праектаў і дыяспар?
Для адказу на гэтыя пытанні мы правялі кантэнт-аналіз дзесяці буйных міжнародных анлайн-выданняў (3269 артыкулаў) і фокус-групы з 13 удзельнікамі, якія рэпрэзентуюць палітычныя сілы, грамадска-палітычныя праекты і дыяспары.
Беларусь пачалі ўзгадваць меньш
Аналіз 10 замежных выданняў за перыяд ліпень 2020 – ліпень 2021 года паказаў, што Беларусь, якая ў жніўні-кастрычніку 2020 года была заўважнай ва ўсіх прааналізаваных выданнях, працягвае губляць колькасць узгадванняў у замежных СМІ. Цягам года цэнтральнымі тэмамі ў прааналізаваных выданнях былі пратэсты і рэпрэсіі, Святлана Ціханоўская і незалежныя журналісты, але цяпер гэтыя тэмы ўзгадваюцца ў замежных выданнях значна радзей.
Беларусь замест «Белая Расія»
Даследаванне выявіла і яшчэ адзін цікавы факт: калі ў 2020 годзе замест назвы «Беларусь» у 19 % артыкулаў выкарыстоўваўся моўны аналаг «Белая Расія», то пад канец 2021 года толькі ў 10% з 3269 артыкулаў журналісты ўжывалі назву «Белая Расія». Над зменай медыйных стандартаў выкарыстання назвы краіны працавалі ў тым ліку ўдзельнікі фокус-групаў, пераважна – прадстаўнікі беларускіх дыяспар у розных краінах.
Стратэгія камунікацыі з замежнымі СМІ
Беларускія актывісты (прадстаўнікі дыяспар, палітычных сілаў, грамадска-палітычных праектаў) выпрацавалі за гэты перыяд шэраг стратэгій супрацы з міжнароднымі СМІ. Гэтыя стратэгіі тычыліся падрыхтоўкі прэс-рэлізаў, усталявання персанальных кантактаў з абранымі журналістамі, каментароў для замежных медыяў, верыфікацыі фактаў і г.д. У выніку якасць матэрыялаў пра Беларусь палепшылася, але факталагічныя памылкі ў міжнародных СМІ працягваюць з’яўляцца. Сярод такіх варта ўзгадаць апісанне Ціханоўскай як праваабаронцы, а Марыі Калеснікавай – як кандыдаткі ў прэзідэнты.
Каб палепшыць стратэгіі камунікацыі з замежнымі СМІ і паспрыяць прасоўванню беларускай павесткі за мяжой неабходна:
- Шукаць і ўсталёўваць сувязі з «амбасадорамі» Беларусі за мяжой дзеля прасоўвання беларускай павесткі за мяжой;
- Прапаноўваць унікальную інфармацыю і ўсталёўваць персанальныя кантакты з журналістамі;
- Каардынаваць медыйныя меседжы;
- Верыфікаваць і выпраўляць памылкі журналістаў;
- Праводзіць медыя-маніторынг замежных СМІ з дапамогай дыяспар;
- Павышаць медыйнасць палітзняволеных.
Спампаваць PDF / Download PDF
- Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021 гг.?
- The changing media image of Belarus abroad in 2020-2021
Фота: Павел Крычко