• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Тры графікі, якія паказваюць дэградацыю беларускіх рэгіёнаў

    За мінскай кальцавай крызіс куды больш балючы.

    Амаль у кожнай краіне сталіца жыве лепш, чым рэгіёны. Але Беларусь вылучаецца тым, што сённяшні эканамічны крызіс ставіць пытанне, ці іншыя гарады наагул здольныя змагацца са сталіцай за працоўныя кадры. Пакуль што паказчыкі рэгіёнаў выглядаюць слаба.

    Насельніцтва Мінска і астатняй Беларусі
    Калі інфаграфіка не адлюстроўваецца, калі ласка перазагрузіце старонку

    Усё больш і больш раёнаў літаральна выміраюць. Міністэрства эканомікі прагназуе, што да 2032-ага 77 раёнаў (то бок большасць з іх) не будуць мець устойлівай колькасці жыхароў (15-20 тысяч чалавек). У 2013-ым лічба такіх раёнаў складала 51, што таксама не мала.

    Пры гэтым, што жыхары рэгіёнаў у прынцыпе жывуць менш, чым у сталіцы. Чаканая працягласць жыцця ў Мінску 75,5 гадоў, а за кальцавой у сярэднім на пару гадоў менш.

    Роля рэгіёнаў у ВУП
    Калі інфаграфіка не адлюстроўваецца, калі ласка перазагрузіце старонку

    Беларускія рэгіёны адыгрываюць усе меншую ролю ў беларускай эканоміцы. Іх доля ў валавым унутраным прадукце змяншаецца і яны патрабуюць усё больш грошаў для ўласнага выжывання. У 2015-ым чвэрць раёнаў запаўняла ўласны бюджэт менш, чым на 40%.

    Паводле Нацбанку і Мінэканомікі яшчэ чатыры гады таму траціну беларускіх раёнаў можна было лічыць дэпрэсіўнымі. Цяпер гэтая лічба, напэўна, павялічылася.

    Рэальныя заробкі
    Калі інфаграфіка не адлюстроўваецца, калі ласка перазагрузіце старонку

    Падзенне рэальных заробкаў у сталіцы меншае, бо вялікія гарады з больш прасунутай і дыверсіфікаванай эканомікай лепш адаптоўваюцца да крызісаў. Сёння жыхары сталіцы зарабляюць у паўтары разы больш, чым іншыя беларусы, і разрыў будзе толькі павялічвацца. Гэта будзе вымушаць яшчэ болей людзей пераязджаць з рэгіёнаў у сталіцу.

    ПаказацьСхаваць каментары