падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Ілля Андрэеў расказвае, як адным пастом змяніць дызайн “Белавіі“

Ілля Андрэеў расказвае, як адным пастом змяніць дызайн “Белавіі“
Размаўляем з аўтарам канцэпцыі васілька пра дызайн, самалёты і наступную сферу для рэбрэндынгу.

Наш падкаст выйшаў з летняга адпачынку, каб паразмаўляць з Іллёй Андрэевым – чалавекам, які прапанаваў васілёк для “Белавіі”. Герой тыдня расказвае, як зрабіць немагчымае магчымым, якую гісторыю павінна трансляваць галоўная авіякампанія краіны і чаму беларусам трэба падцягваць менеджарскія навыкі. Не абышлося і без размоваў пра дранікі (на рэйсах “Белавіі”)  і дызайн мінскага метро.

Змест:

1:18 – Як прыйшла ідэя стварыць дызайн “Белавіі”

3:21 –  Калі робіш добры прадукт, то рэакцыя будзе

5:38 – Чаму рэдызайн рабілі партнёры “Боінгу”

10:45 – Як пачыналася праца над рэдызайнам

13:51 – Новая канцэпцыя на дзесяцігоддзі

16:25 – Ці маглі бы беларускія дызайнеры зрабіць такі прадукт

21:20 – Варта называць самалёты імёнамі выбітных асобаў

24:30 – Якая сфера ў Беларусі чакае рэбрэндынгу

26:41 – Для мінскага метро ўжо створана пару добрых канцэпцый

29:05 – Ці падобна жыццё сучасных рэкламшчыкаў на Mad Men

Падпісваемся на нашыя падкасты ў Mixcloud і iTunes!