падтрымаць нас

ПАДКАСТЫ

Як рабіць рэкламу, за якую не будзе сорамна

Dzigital

Дзіяна Ляшкевіч
13 лістапада 2019 · 30:05

Як рабіць рэкламу, за якую не будзе сорамна

Размаўляем, як рабіць добрую рэкламу, разбіраем крутыя і не вельмі кейсы ды параўноўваем працу ў тэлекраме і рэкламным агенцтве.

У гасцях dzigital-падкаста – Лера Максімчук. Лера працуе капірайтаркай у адным з мінскіх рэкламных агенцтваў і вядзе Telegram-канал Ragemachine

Змест

00:49 Як Лера працавала капірайтаркай ў тэлекраме
02:30 Чым адрозніваецца праца ў тэлекраме і рэкламнай агенцыі
07:40 Як рабіць рэкламу, за якую не будзе сорамна
13:05 Чаму акаунты харчовай соды ды энтэрасгеля ў сацсетках – крутыя
19:30 Як шрыфт можа дапамагчы дзецям
22:00 Позняе, але цікавае меркаванне пра нашумелае адкрыццё H&M у Мінску ды скандал з Mark Formelle

Усе выпускі падкастаў слухайце ў SoundCloud, Mixcloud, Apple Podcasts ды Google Podcasts . Спампаваць новы выпуск можна па спасылцы.

Абмеркаваць выпуск можна ў адмысловым Telegram-чаце . Ды падпісвайцеся таксама на dzigital-канал.

Пра падкаст-каманду

Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца адукацыйнага праекта Dzigital і менеджерка сацыяльных сетак Цэнтра новых ідэй.

Наста Пілюгіна – медыякансультантка  і сузаснавальніца Dzigital.