падтрымаць нас

ПАДКАСТЫ

Як зрабіць паспяховы індзі-падкаст пра ментальнае здароўе

Dzigital

Дзіяна Ляшкевіч
12 снежня 2019 · 1:05:16

Як зрабіць паспяховы індзі-падкаст пра ментальнае здароўе

Вялікая гутарка з  Мы не договорили — адным з лепшых падкастаў гэтага года па версіі Apple Podcasts.

Калі не трэба рабіць падкаст і чаму падкасцерам пачаткоўцам варта сябраваць з Telegram-канламі? Дзе ў Мінску лепш не запісваць выпускі і як пісаць падкаст у Макдональдсе? Чаму бясплатны кантэнт не мусіць быць ідэальным і як працаваць з “майстэрняй няпрошаных саветаў” у каментарах?

Сёння гутарым з Кацяй Ажгірэй і Сашай Старадзетка — заснавальнікамі і вядучымі падкаста пра ментальнае здароўе Мы не договорили. Факты і лічбы скажуць самі за сябе: 110 тысяч праслухоўванняў у Apple Podcasts ды адзін з лепшых падкастаў года па версіі тых жа Apple Podcasts.

Таймкоды:
1:20 Хто такія Мы не договорили і як усё пачыналася
5:00 Чаму менавіта падкаст?
10:20 Самы вялікі факап, які здараўся ў Каці і Сашы з падкастам
13:00 Як запісваць падкасты ў незвычайных месцах: Макдональдс, маршрутка, пень
20:08 Лайфхакі для прасоўвання падкаста ад Мы не договорили
24:14 Каця і Саша расказваюць, як рабілі першы воркшоп па падкастынгу
32:01 Гутарым пра манетызацыю
41:30 Колькі часу сыходзіць на стварэнне падкаста
43:20 Самыя любімыя каментары Каці і Сашы
55:29 Чаму не трэба баяцца закрыць праект
57:24 ТОП-3 парады падкасцерам-пачаткоўцам
61:30 Што паслухаць і пачытаць

Пра што ўзгадвалі ў падкасце

Дзе паслухаць Мы не договорили (нядаўна пачаўся новы сезон!)

Аpple Podcasts ды Google Podcasts

Доброй ночи – падкаст для засынання ад Каці ды Сашы
Apple Podcasts ды Google Podcasts

Падтрымаць Мы не договорили на Patreon: https://www.patreon.com/wehaventfinished
Telegram-канал Unmental: https://t.me/unmental

Падкаст пра стэндап, які раіла Каця: Google Podcasts, Apple Podcasts

Дзе яшчэ слухаць dzigital

Усе выпускі dzigital-падкастаў слухайце ў SoundCloud, Mixcloud, Apple Podcasts ды Google Podcasts . Спампаваць новы выпуск можна па спасылцы.

Абмеркаваць выпуск можна ў адмысловым Telegram-чаце . Ды падпісвайцеся таксама на dzigital-канал.

Пра падкаст-каманду

Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца адукацыйнага праекта Dzigital і менеджерка па камунікацыі Цэнтра новых ідэй

Наста Пілюгіна – медыякансультантка  і сузаснавальніца Dzigital.