падтрымаць нас

Артыкулы

Беларусь пасля пандэміі: другая частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

Беларусь пасля пандэміі: другая частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

Сустракаемся ў Zoom кожны чацвер у 15:30!

Працягваем серыю штотыднёвых дыскусій “Беларусь пасля пандэміі”. Кожны чацвер а 15:30 мы запрашаем айчынных і замежных экспертаў, каб паразважаць пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну. Галоўнымі тэмамі траўня стануць змены на рынку энерганосьбітаў, новая сацыяльная няроўнасць, грамадская думка і нацыянальная ідэнтычнасць. 

Далучайцеся! 

Беларусь пасля пандэміі: другая частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

Як гэта працуе?

Нашы дыскусіі – гэта не сумныя лекцыі ў анлайн-фармаце. Мы імкнемся зрабіць размовы інтэрактыўнымі, каб кожны госць мог задаць сваё пытанне выступоўцам, стаць паўнавартасным удзельнікам дыскусіі.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаныя выступам экспертаў, а наступныя 20 хвілін застануцца на пытанні ад аўдыторыі.

Дзеля гэтага мы будзем выкарыстоўваць праграму Zoom, а таксама рабіць трансляцыю ў Facebook. Далучыцца да дыскусіі вы зможаце па спасылцы, якая будзе ў апісанні кожнай падзеі.

14 мая, 15:30 – Новая сацыяльная няроўнасць? Каму каранавірус пагражае найбольш і якая дапамога патрэбна.

Беларусь пасля пандэміі: другая частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/2ziSDPx

Спікеры:

Глеб Шымановіч, эканаміст даследчага цэнтра ІПМ.
Леў Львоўскі, старшы даследчык аналітычнага цэнтра BEROC.

У ЗША літаральна за некалькі тыдняў больш як 10 мільёнаў людзей звярнуліся па дапамогу па беспрацоўі. У Беларусі і выплаты больш сціплыя і дадзеныя прыходзяць не хутка, але і нам варта чакаць росту беспрацоўя.

Пагутарым з Глебам, наколькі моцная падушка бяспекі ў беларусаў, якія сацыяльныя групы знаходзяцца ў найбольшай рызыцы, а таксама наколькі моцнымі з’яўляюцца рэгіянальныя адрозненні. А потым Леў раскажа, якую сістэму падтрымкі варта будаваць і дзе знайсці грошы на яе ў бюджэце.

21 мая, 15:30 – Што беларусы думаюць пра каранавірус, дзеянні ўладаў і сваю будучыню.

Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/2xJ6gag

Спікеры:

Дар’я Урбан, сацыёлаг даследчага цэнтра ІПМ, магістарка сацыялагічных навук.
Філіп Біканаў, кіраўнік даследчых праектаў сацыялагічнай кампаніі Satio.

Кіраўнік Беларусі зноў абраў унікальны шлях, адмовіўшыся ўводзіць каранцін з жорсткімі захадамі самаізаляцыі. У замежных медыях рэзананс атрымаўся разнастайным: ад жаху і здзіўлення да захаплення “апошнім палітыкам на планеце”. Але што думаюць пра каранавірус самі беларусы?

Падчас анлайн-дыскусіі Філіп раскажа пра стаўленне беларусаў да каранавіруса, рэакцыю на дзеянні ўладаў, а таксама чаканні ад будучыні. Разам з Дар’яй паспрабуем разабрацца, якія каштоўнасці фармуюць беларускі светапогляд і чаму мы так лёгка вядземся на тэорыі змоваў і канспіралогію. 

28 мая, 15:30 – Як каранавірус і валанцёрства ўзмоцняць беларускае грамадства.

Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/3cfJ2aF

Мы ўсе захапляліся росквітам валанцёрства, грамадзянскай адказнасці і актывізмам ва Украіне ў 2013-2014 гады. Тады многія задаваліся пытаннем, а ці здольныя беларусы ў крызісныя моманты на такія ж зладжаныя дзеянні. Дык, можа, наш момант настаў?


Падчас анлайн-дыскусіі паразважаем, як каранавірус абудзіў у беларусах грамадзянскую адказнасць, адкуль у беларусах знайшлася патрэбная энергія і ці гэта паўплывае на нацыянальную свядомасць. А таксама паспрабуем адказаць, што будзе з валанцёрствам пасля пандэміі і ці застанецца з намі гэты запал актывізму.

Пабачымся ў анлайне!