падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Беларускія банкі і інавацыі: наколькі яны сумяшчальныя?

Беларускія банкі і інавацыі: наколькі яны сумяшчальныя?
У новым падкасце размаўляем з галоўнай асобай Нацбанку, адказнай за развіццё фінтэху ў краіне.

Напярэдадні FinTech Хакатону мы паразмаўлялі з Аляксандрам Сотнікавым, кіраўніком галоўнага ўпраўлення плацёжнай сістэмы і лічбавых банкаўскіх тэхналогіяў у Нацыянальным Банку.

Разбіраемся, што такое блокчэйн і як яго магчыма выкарыстоўваць, чаму краўдфандынг у нас пакуль лепш не рэгуляваць (і дзе прапановы ад існуючых пляцовак), якія айчынныя банкі самыя перадавыя і калі грамадзяне самі пачнуць прымушаць банкі паляпшаць свае паслугі (пакуль гэтым займаецца Нацбанк). 50 хвілін шчырай размовы, пасля якой вы будзеце ведаць усё пра развіццё айчыннага і сусветнага рынку банкаўскіх паслуг.

Змест:

1:01 Што ўвогуле такое fintech і чаго чакаць ад хакатону

2:55 Стратэгія развіцця лічбавага банкінга, мэты Сотнікава і як будзе змяняцца лічбавы банкінг у краіне

4:36 Якія праблемы вырашае блокчэйн і ці патрэбны ён

9:45 Ці зменяць смарткантракты ўсю сусветную інфрастуктуру

13:04 Як Нацбанк не хоча забіць сферу краўдфандынгу і чаму няма прапановаў ад існуючых пляцовак

16:01 Нам трэба ствараць канкурэнтнае асяроддзе і пакуль без ціску Нацбанку гэта не атрымліваецца

20:44 Які прыватны банк самы перадавы і як мы ў параўнанні з астатнім светам

22:41 Кліенты пакуль не прымушаюць банкі рабіцца больш інавацыйнымі

28:14 Давайце зробім сапраўдны віртуальны банк і аддадзім яго стартапам

34:04 Ці цікавы мы для сусветных вендараў

39:01 Часам людзі не думаюць пра ўмовы, а проста хочуць нешта набыць

42:18 Open data у банкаўскім сектары – давайце, але як зрабіць без прымусу

FinTech Хакатон арганізоўваецца бізнес-клубам “Імагуру”, пры падтрымцы USAID, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Прыёрбанка, кампаній Visa і “Сістэмныя Тэхналогіі”.

Слухаем нас на Mixcloud і iTunes і хутка рэгіструемся на хакатон!