• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”

    Выступ Сяргея Чалага ў Гродна ўжо неўзабаве! 

    Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Што будзе з беларускай эканомікай?”, якая адбудзецца ў суботу, 14 верасня а 16:30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

    Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства.

    У часе свайго выступу вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы? А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. 

    Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

    Пра лектараў:

    Сяргей Чалы – незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы “Эканаміка на пальцах” на партале TUT.by.

    Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D аддзел на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”. 

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары