• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Як новы кіраўнік Yahoo цалкам змяніла бізнэс-менеджмент

    Марыса Маер ажывіла сваю кампанію і прасоўвае новую мадэль кіравання людзьмі.

    Cамая прыгожая CEO Крамянёвай даліны не перастае ўражваць інвестараў і звычайных інтэрнэт-карыстальнікаў. За два гады, ад моманту яе прыходу ў Yahoo, акцыі кампаніі выраслі амаль у два разы, а трафік усіх сайтаў кампаніі ўпершыню з 2011 году абагнаў Google і заняў першае месца ў свеце. Кампанія набыла больш за 20 старт-апаў, пачынаючы ад праграмы, створанай 17-гадовым вучням, і скончваючы гігантам мікраблогінга Tumblr за $ 1 млрд.

    Марыса Маер – адметная асоба ў ІТ-бізнэсе. Яна была першай жанчынай-інжынерам кампаніі Google. Пасля 10 год працы ў пошукавым гіганце, Маер зразумела, што перспектывы яе росту ў Google моцна абмежаваныя. Не столькі ганарар у $ 36 млн, колькі сам выклік схіліў Марысу Маер перайсці ў Yahoo.

    Працу на самай складанай пасадзе ў Крамянёвай даліне яна пачала з паглынанняў маладых камандаў. Пры тым, што гэтыя гешэфты на першы погляд выглядалі хаатычнымі. Аднак, пры бліжэйшым разглядзе робяцца бачнымі фундаментальныя змены ў тым, як карпарацыя цяпер вядзе бізнэс.

    Yahoo набывае не толькі прадукты, а ў першую чаргу невялікія каманды распрацоўнікаў са стабільным складам. Такі падыход называецца acqhire – ад складання слоў acquisition (набыццё) і hire (наём). Пошук высокаякасных інжынераў доўгі і складаны працэс, да таго ж невядома, ці здолее новы супрацоўнік уліцца ў каманду. Yahoo ж набывае адразу цэлы калектыў прафесіяналаў, з іх агульным досведам і наладжаным працоўным працэсам.

    З мінулымі генеральнымі дырэктарамі кампанія мяняла стратэгію кожны год. Yahoo спрабаваў беспаспяхова ператварыцца ў бібліятэку, забаўляльны партал ці медыйны сродак. Зараз жа карпарацыя скіравала фокус на атрыманне прыбыткаў ад рэкламы.

    У адрозненні ад лідараў гэтай сферы – Facebook і Google, Yahoo не мае ні дамінантнай сацыяльнай сеткі, ні распаўсюджанай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў. Рэкламадаўцаў заўсёды цікавяць дэмаграфічныя і трэкінгавыя звесткі, а набыццё старт-апаў з розных сфер дазваляе кампаніі ахапіць усе мэтавыя аўдыторыі. Дзякуючы ў тым ліку і нядаўна далучаным старт-апам, Yahoo ведае, якія навіны вы чытаеце, што вам падабаецца і што вы шукаеце ў інтэрнэце, якія фільмы глядзіце і г.д. Гэта павышае эфектыўнасць рэкламы і прываблівае новых кліентаў.

    Такая складаная стратэгія вымагае тонкага падыходу і разумення часу.  Эпоха агромністых канвеераў Форда мінула, смяніўшыся шчыльнай кааперацыяй малых высокаэфектыўных калектываў. Мэнэджмент людзей замяняецца менеджментам ідэй. Менеджары людзей пасуюць да сітуацыі, калі вядома, што трэба вырабляць і галоўная іх задача наладзіць працэс максімальна эфектыўна.

    У новых сферах эканомікі, як напрыклад ІТ-індустрыя, будучыя спажыўцы самі не ведаюць, што ім патрэбна і які тавар яны хочуць набыць. Таму зараз  бізнэсу крытычна істотна генераваць новыя ідэі і прапаноўваць новыя прадукты. Не будаваць з нуля, а складваць пазл з маленькіх разумных калектываў, схільных да самаарганізацыі.

    Якраз наладжваць патрэбнае ўзаемадзеенне раз’яднаных невялікіх адзінак атрымліваецца ў Марысы Маер цудоўна, а ўзровень даверу да яе з боку супрацоўнікаў аж зашкальвае. Падаецца, што беларускаму бізнэсу і палітыкам ёсць чаму павучыцца. У Беларусі дагэтуль разважаюць пра развязанне праблемаў шляхам стварэння аграмадных унітарных прадпрыемстваў, вырваных з навакольнага эканамічнага асяроддзя. Палітычныя ж змены традыцыйна ўяўляюць сабой тэхнічныя ракіроўкі адных і тых жа асобаў. У падобных сістэмах няма месца для новых ідэяў, якія давалі б ключ да пераадолення існых праблемаў.

    Марыса Маер зразумела гэта, таму Yahoo сёння на ўздыме.

    ПаказацьСхаваць каментары