• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Глабальны бізнес вайсковых наёмнікаў

    Вайсковыя наёмнікі маюць у сённяшнім свеце куды большае значэнне, чым звычайна думаюць людзі.

    У мінулым месяцы Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла абвінавачванне ў масавым забойстве чатыром былым наёмнікам. Згодна з абвінавачваннем, 16 верасня 2007 году чацвёра амерыканцаў адкрылі агонь па мірных жыхарах Багдада: забілі 14 чалавек і ранілі яшчэ 18. Усе яны прадстаўлялі вайсковую кампанію Blackwater, якая пазней двойчы змяняла сваю назву, каб пазбавіцца свайго крывавага іміджу – на Xe Services LLC і Academi.

    Прыватныя вайсковыя кампаніі сталіся звышпрыбытковым глабальным бізнесам. Найбольш вядомая кампанія Blackwater перад вайной у Іраку зарабляла ў год крыху болей за $ 1 млн, а пасля заключэння дзяржаўных кантрактаў гадавы абарот складае каля аднаго мільярду даляраў. Згодна з ацэнкамі, у свеце існуе каля 450 кампаній аказваючых вайсковыя паслугі, пры тым большасць з іх знаходзіцца ў ЗША і Брытаніі. Гадавы абарот усяго рынку вайсковых кампаній вагаецца каля $ 120 млрд.

    Ёсць некалькі поглядаў на наёмніцтва. Адныя прызнаюць іх выдатнымі байцамі, іншыя сцвярджаюць, што звычайныя жаўнеры змагаюцца куды лепш чым “жаўнеры ўдачы”, бо яны патрыёты і маюць большую матывацыю перамагчы. Аднак дзяржавы часта аддаюць перавагу наёмнікам – прафесійным і дасведчаным у баях жаўнерам. Чыноўнікам заўсёды прасцей заплаціць адзін раз і атрымаць патрэбны вынік, чым траціць час і агромныя рэсурсы на ўтрыманне сталага войску. Для дзяржавы важна, што смерць наёмніка нічога для іх не значыць, калі смерць звычайнага жаўнера выклікае вялікія дыскусіі ў грамадстве. Згодна з дадзенымі СМІ, Blackwater страціў каля 780 сваіх супрацоўнікаў у Іраку, аднак гэтыя людзі не ўлічваюцца ў афіцыйнай статыстыцы вайсковых стратаў.

    Ужо ў 70-ых распачаўся значны рост лічбы наёмнікаў, які быў звязаны перадусім з глабалізацыяй. Паслугамі прыватных вайсковых кампаній карыстаюцца дзяржавы, транснацыянальныя карпарацыі, часта нафтагазавыя кампаніі, чые інтарэсы знаходзяцца ў нестабільных рэгіёнах. Пры тым сфера паслугаў досыць шырокая. Так прыватныя вайсковыя кампаніі аказваюць паслугі міратворчых аперацый, атакуючых ці абароных дзеянняў, збора інфармацыі, кампаніі займаюцца лагістыкай, кансультаваннем і падрыхтоўкай жаўнераў. Так напрыклад, кампанія Military Professional Resources Incorporated у 1994 годзе займалася падрыхтоўкай Узброенных сілаў Харватыі, а ў 2008 годзе падрыхтоўкай грузінскіх спецыяльных падраздзяленняў.

    Скандалы ўвесь час суправаджаюць наёмнікаў. Напрыклад, у 2006 годзе п’яны супрацоўнік Blackwater застрэліў ахоўніка віцэ-прэзідэнта Ірака пусціўшы ў яго тры кулі. Кампанія звольніла наёмніка, а Ірак яго дэпартаваў – больш ніякіх санкцыяй супраць яго не ўжывалася. Так адбываецца амаль заўсёды пры аналагічных здарэннях.

    Усе злачынствы наёмнікаў у Іраку не лічацца вайсковымі. Забойствы ў Багдадзе 2007 году займелі вялікі грамадскі водгук. Раследванні паказалі, што гэта не першы выпадак абстрэлу мірных жыхароў наёмнікамі Blackwater. Аднак нягледзячы на гэта справы кампаніі ідуць вельмі добра.

    Грамадскасць ведае шмат пра амерыканскія і брытанскія вайсковыя кампаніі, як і пра іх злачынствы. Аднак наёмнікі паходзяць не толькі з гэтых краінаў, але і з іншых, у тым ліку Беларусі. Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра беларускіх наёмнікаў у Афрыцы, але гэтая інфармацыя застаецца непацверджанай. Сказаць які кавалак пірага ў гэтым глабальным бізнэсе належыць Беларусі вельмі цяжка.

    Юры Літошка

    ПаказацьСхаваць каментары