Зборка ШМР 2.0 Stockholm edition
Цэнтр новых ідэй збірае выпускнікоў і выпускніц адукацыйных праграм, візіянераў і візіянерак, а таксама экспертаў і экспертак паўдзельнічаць у завяршальным мерапрыемстве вялікай праграмы Школы Маладых Рэфарматараў 2.0 Stockholm Edition.
Госці Зборкі будуць першымі, хто пачуе прэзентацыю трох інавацыйных полісі брыфаў пра 2025 год ад маладых аўтараў і аўтарак. У якасці экспертаў на Зборцы будуць дыпламат Валерый Кавалеўскі, аналітык Арцём Шрайбман і кіраўніца міжнароднага аддзела Press Club Belarus Наталля Белікава. Запрашаем паслухаць пра рашэнні, якія паўплываюць на нашу будучыню, панэтворкаць на сапраўднай шведскай фіке і добра правесці час.
Час: 28 лістапада (чацвер), 18:30
Месца: WeWork, Warszawa, Prosta 20 (аўдыторыя 1С)
Праграма:
18:30-18:50 – Шведская фіка, нефармальны нетворкінг
Фіка — гэта традыцыйны шведскі кава-брэйк, падчас якога заўсёды ёсць месца для нефармальных размоў, дыскусій і шведскіх булачак з карыцай. Яна з’яўляецца важнай часткай шведскай культуры, дзе асаблівая ўвага надаецца нефармальнай камунікацыі, адпачынку і магчымасці спыніцца на хвіліну сярод працоўных спраў.
18:50-19:00 – Адкрыццё Зборкі, некалькі слоў пра ШМР 2.0, знаёмства з праграмай на сёння (мадэратар Зборкі – Вера Моніна, кам’юніці-менеджар ЦНІ)
Мы раскажам пра тое, як прайшла ШМР 2.0 Stockholm edition, як новыя ідэі маладых рэфарматараў і рэфарматарак могуць змяніць свет, і што будзе адбывацца на Зборцы.
19:00-19:05 – Прэзентацыя полісі брыфа «Why Lithuania’s Securitization Policy Towards Belarusians Must See Risk Reassessment»
19:05-19:15 – Экспертны каментар ад Валерыя Кавалеўскага
19:15-19:20 – Прэзентацыя полісі брыфа «Limited Belarusian Mobility to the EU: Is Discrimination Real, and How Can We Address It?»
19:20-19:30 – Экспертны каментар ад палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана
19:30-19:35 – Прэзентацыя полісі брыфа «Крызіс фінансавання незалежных СМІ. Хто можа дапамагчы?»
19:35-19:45 – Экспертны каментар ад Наталлі Белікавай, кіраўніцы міжнароднага аддзела Press Club Belarus
19:45-20:00 – Перапынак, падрыхтоўка да World café
20:00-20:30 – Фідбэк і брэйнстормінг па праблемах полісі брыфаў у фармаце World café
У гасцей Зборкі будзе магчымасць не толькі задаць пытанні аўтарам і аўтаркам полісі брыфаў, але і паўдзельнічаць у абмеркаванні і пошуку новых рашэнняў.
20:30-21:15 – Нефармальны нетворкінг і піцца