Запрашаем на зборку ЦНІ
Адной з галоўных навінаў лета і восені 2025 года сталі вызваленні беларускіх палітвязняў, якія сталі магчымымі дзякуючы працы беларускай дэмакратычнай супольнасці і ўдзелу ЗША. Цэнтр новых ідэй запрашае на кастрычніцкую Зборку, каб гэта абмеркаваць.
Ад самага пачатку вакол вызвалення беларускіх палітвязняў разгарэліся дыскусіі: ці можна вызваліць усіх з дапамогай ЗША, ці лічыць вызваленнем высылку ў Літву, ці не гандлюе рэжым Лукашэнкі людзьмі, як гэта адбывалася пасля ўсіх буйных пратэстаў.
У фармаце fireside-дыскусіі абмяркуем, як працуюць перамовы пра гуманітарныя вызваленні, ролю ЗША і дэмакратычнай супольнасці, стратэгію Лукашэнкі і магчымыя сцэнары развіцця падзей.
Спікеры:
- Валер Кавалеўскі — былы беларускі дыпламат, кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва;
- Святлана Мацкевіч — экспертка, адна з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў;
- Зміцер Лукашук — рэдактар “Еўрарадыё”, аўтар праграмы і серыі кніг “Ідэя Х”.
Мадэратарка:
Ксенія Малюкова — актывістка, візіянерка, выпускніца адукацыйных праграм ЦНІ.
Праграма
18:00-18:20 – знаёмства і нэтворкінг
18:20-18:25 – урачыстае адкрыццё Зборкі
18:25-19:30 – fireside chat Inside Diplomacy: як вызваленне беларускіх палітвязняў стала магчымым?
19:30-20:15 – нефармальная частка, працяг нэтворкінгу
Сустрэнемся 24 кастрычніка а 18:00 па адрасе: WeWork, Prosta 20, Варшава.
Рэгістрацыя абавязковая!