21 лістапада анлайн-часопіс “Ідэя” ладзіць адкрыты варкшоп для беларускіх журналістаў і ўсіх тых, хто так ці інакш звязаны з медыямі. Мерапрыемства адбудзецца ў прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая 16а, мапа праходу тут), старт а 12-ай.
Дзяліцца мудрасцю аб тым, як трэба развівацца беларускім медыям, будуць найлепшыя прадстаўнікі трох светаў – журналістыкі, адукацыі і аналітыкі:
Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі;
Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН;
Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ.
Расклад
12.00-12.30 Кава і ўступнае слова ад каманды “Ідэі”
12.30-13.15 Аляксандр Класкоўскі “Як шчыра пісаць пра палітыку і застацца рукапаціскальным. Пра журналісцкую этыку і правілы”
13.15-13.30 Кава-паўза
13.30-14.15 Вольга Шпарага “Якое грамадства павінны фармаваць СМІ”
14.15-14.30 Кава-паўза
14.30-15.15 Аляксандр Алесін “Адзін у полі воін. Як пісаць пра ўзбраенне і застацца на волі”
15.15-15.30 Кава-паўза
15.30-16.15 Аляксандр Чубрык “Big data па-беларуску: Дзе шукаць дадзеныя, каб рабіць якасную аналітыку”
16.15-… Кава і развітальнае слова ад каманды “Ідэі”
Варкшоп праводзіцца ў рамках ментарскай праграмы “Ідэі” для маладых журналістаў. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут. За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у “Фэйсбуку” і ва “УКантакце”.