Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?

Цэнтр новых ідэй прэзентуе даследаванне пра тое, як беларусы і беларускі ўспрымаюць сучасны палітычны рэжым і як гэты вобраз змяняўся апошнія гады.
Падзеі апошніх гадоў замацавалі ўспрыманне беларускага рэжыму як устойлівай аўтакратыі – як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Як сёння беларускі рэжым успрымаюць грамадзяне Беларусі: як апекуна-міратворца або як агрэсара-прыгнятальніка? І як мяняўся гэты вобраз на працягу апошняга часу?
Для пошуку адказаў на гэтыя пытанні мы правялі анлайн-апытанне 512 чалавек і дапоўнілі яго вынікі дадзенымі іншых даследаванняў. Атрыманыя матэрыялы мы праінтэрпрэтавалі ў традыцыі вывучэння калектыўнай траўмы.
Выніковае даследаванне “Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?” прадставіць яго аўтар — Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.
Мадэраваць прэзентацыю будзе палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Калі?
21 лістапада а 15:00 (CET).
Глядзі анлайн-трансляцыю на YouTube (націсні званочак, каб не забыцца)!