падтрымаць нас

Падзеі івэнт

UPGRADED: Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг

Дата:

10 ліпеня 2026

Месца:

Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa

UPGRADED: Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг

*Мерапрыемства арганізуецца ў межах праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Разбяром:

Як прыцягваць фінансаванне па-за межамі інстытуцыйных фондаў? Ці можа НКА супрацоўнічаць з бізнесам — і як зрабіць такую супрацу цікавай для абодвух бакоў? Якія прыватныя фонды існуюць і як выбудоўваць з імі доўгатэрміновыя адносіны?

Практычныя інсайды ад «Мальдзіса» і TEDxUlicaMińska пра тое, як гэта працуе ў рэальнасці, а таксама канцэнтрат карыснай інфармацыі ад экспертак і экспертаў — у тым лiку ад спецыялісткi па грантавым менеджменце Аліны Яблонскі, —  усё гэта на нашым трэцiм афлайн-івэнтце UPGRADED, створаным для ўзмацнення ўстойлівасці беларускіх НКА.

Калi: 10–11 ліпеня
Дзе:
Imaguru, Twarda 14/16, Варшава
Для каго: прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НКА, фандрайзеркі і фандрайзеры, арганізатаркі і арганізатары ініцыятыў, прадстаўнікі медыясектара, праваабаронцы

Спікеркі і спікеры:

Аліна Яблонскі — спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці.
Рыгор Астапеня — сузаснавальнік ініцыятывы «Мальдзіс».
Валянціна Чэкан — спікерка-коўч, TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk.

Праграма

10 ліпеня, пятніца

да 14:00 — заезд
14:00–14:30 — welcome-буфет

14:30–16:00 — Логіка і матывацыя донараў, каштоўнасная прапанова (спiкерка: Аліна Яблонскі)

16:00–16:15 — кава-паўза

16:15–18:00 — Сторытэлінг як інструмент даверу і камунікацыі імпакту. Праца з карпарацыямі і прыватнымі фондамі (спiкерка: Аліна Яблонскі)

18:00–19:00 — нефармальны нэтворкінг

11 ліпеня, субота

да 09:00 — сняданак у гатэлі
09:30–10:00 — прывітальная кава

10:00–12:00 — Success story: як фандрайзяць «Мальдзіс» і TEDx (спiкеры: Рыгор Астапеня, Валянціна Чэкан)

12:00–12:15 — кава-паўза

12:15–14:00 — Пакет матэрыялаў, кантакт з донарам, стратэгія і практыка (спiкерка: Аліна Яблонскі)
14:00–15:00 — буфет з закускамі, нефармальны нетворкінг

пасля 15:00 — ад’езд удзельніц і ўдзельнікаў

Дэдлайн рэгістрацыі

Варшава — 8 ліпеня, 12:00 CET
Іншыя гарады — 30 чэрвеня, 12:00 CET

Звярніце ўвагу, арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі, а для іншагародніх таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.