• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Belarus Future Unconference-2019

    Запрашаем на галоўную антыканферэнцыю вясны!

    Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з выпадковасцяў і “чорных лебедзяў”. Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: станам эканомікі, дэмаграфічным развіццём, трэндамі ў навуцы і адукацыі, ды зменамі ў палітыцы. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference-2019.

    Мэта нашай антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай.

    Старонка канферэнцыі – тут! Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут!

    Антыканферэнцыя збярэ найлепшыя беларускія розумы з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Павел Данэйка. Але мы чакаем вашага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі.

    Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова. Па выніках дыскусій мы зробім мапу выклікаў для будучыні Беларусі. Традыцыйныя дыскусіі мы заменім размовамі ў фармаце Fishbowl: прыбярэм мадэратара, выступоўцы будуць сядзяць у цэнтры, а аўдыторыя будзе атачаць іх па колу.

    Таксама на канферэнцыі будзе прэзентаваны Індэкс беларускай будучыні-2019, які выходзіць пры фінансавай падтрымцы Roast.by і Чысты кіт. У гэтым годзе ў нашым экспертным апытанні адносна перспектываў Беларусі прыняло 58 экспертаў (леташнюю версію можна паглядзець вось тут).

    Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў групах у Facebook і ва “УКантакце”.

    ПаказацьСхаваць каментары