падтрымаць нас

Падзеі прэзентацыя даслеавання

У цені Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады

Дата:

23 мая 2025

Месца:

Online

У цені Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады

Хто прыйдзе на змену Лукашэнкі — і як гэта вызначыць будучыню Беларусі? Цэнтр новых ідэй прэзентуе даследаванне пра тое, як выглядае беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады. 

Аляксандр Лукашэнка старэе, таму з’яўленне новага кіраўніцтва Беларусі ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе здаецца непазбежным. Найбольшыя шанцы стаць гэтым кіраўніцтвам маюць прадстаўнікі бягучага кіруючага класа.

Мы прааналізавалі стасункі кіроўнага класу з Аляксандрам Лукашэнкам, колы элітаў і іх стаўленне да транзіту ўлады. І выявілі некаторыя асаблівасці.

Даследаванне прэзентуе яго аўтар — Рыгор Астапеня, Ph.D. па паліталогіі Варшаўскага універсітэта.

Мадэраваць прэзентацыю будзе Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй.

Калі?

23 траўня а 09:30 (CET).

Глядзі анлайн-трансляцыю на YouTube (націсні званочак, каб не забыцца)!