падтрымаць нас

Падзеі адукацыйны курс

Тэксты, дадзеныя, візуалізацыя: стань профі за тры дні!

Тэксты, дадзеныя, візуалізацыя: стань профі за тры дні!

Хочаце прасцей і хутчэй працаваць з тэкставымі дадзенымі? Задумваліся: можа быць асвоіць сучасныя інструменты аналізу і зрабіць свае даследаванні яшчэ больш дакладнымі і наглядна прэзентаванымі?

Цэнтр новых ідэй і Scholars for Belarus запрашаюць вас на інтэнсіўны трохдзённы семінар па кантэнт-аналізе, які правядуць эксперты ЦНІ Леся Руднік і Стас Гарэлік.

Калі?

11–15 чэрвеня 2025

Дзе?

Лодзь, Польшча

Што вас чакае?

  • Паглыбленае знаёмства з кантэнт-аналізам і яго прымяненнем у даследаваннях;
  • Праца з NVivoR і R — асвоіце ключавыя інструменты аналізу дадзеных; навучыцеся распрацоўваць схемы кадавання; адбіраць, апрацоўваць і візуалізаваць дадзеныя; зразумееце, як аўтаматызаваць некаторыя працэсы;
  • Навыкі візуалізацыі і інтэрпрэтацыі вынікаў — навучыцеся даносіць аналітыку да аўдыторыі;
  • Дэталёвы разбор дэзынфармацыі — даведаецеся, якія існуюць яе тыпы, метады выяўлення і аналізу;
  • Атрымаеце гатовы код, які зможаце мадыфікаваць пад уласныя задачы ў далейшай працы;
  • Рэкамендацыі, дзе і як можна вучыцца R далей.

Асаблівы бонус: калі ў вас ужо ёсць праект з выкарыстоўваннем кантэнт-аналізу на стадыі распрацоўкі, на семінары вы зможаце атрымаць індывідуальную метадалагічную кансультацыю.

Каму будзе карысна?

  • Тым, хто вывучае навуку, праводзіць даследаванні, аналізуе дадзеныя, у любым выглядзе працуе з тэкстамі;
  • Тым, хто працуе з тэкставымі дадзенымі і хоча рабіць гэта больш эфектыўна;
  • Усім, хто хоча пракачаць даследчыя навыкі і асвоіць R.

Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Scholars at Risk.

Не прапусціце шанец пракачаць свае скілы!

Падайце заяўку да 11 траўня (уключна)!

Засталіся пытанні? Пішыце на pm@scholarsforbelarus.org.