Запрашаем на Чэрвеньскую Зборку ЦНІ

Свет гарыць – усе гэта ведаюць, але беларуская моладзь быццам сядзіць у гэтым агні і кажа "і нармальна". Як гэта выглядае ў лічбах? Разбярэмся на чэрвеньскай Зборцы Цэнтра новых ідэй!
Кіраўніца даследаванняў ЦНІ Дар’я Урбан прэзентуе новае даследаванне пра тое, што думае, адчувае і плануе беларуская моладзь. Паглядзім, ці візіянерства трапляе ў тую ж выбарку.
У праграме:
18:00 – Welcome networking. Сустракаемся, знаёмімся, адаптуемся.
18:15 – Адкрыццё зборкі. Як з’явілася гэтае даследаванне і што нас у ім зачапіла.
18:20 – Візіянерскі замер у Mentimetr: адказваем на тыя ж пытанні, што і ўдзельнікі даследавання.
18:30 – Партрэт моладзі, якая жыве сённяшнім днём.
18:55 – This is fine: варшаўскае выданне – параўноўваем адказы візіянерства з вынікамі даследавання.
19:00 – Візіянерскі рэйв: плэйліст з трэкаў музыкальных крашых і крашаў беларускай моладзі, піца, нэтворкінг.
Рэгістрацыя абавязковая