• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Што рабіць цяпер, каб паўплываць на будучыню Беларусі

    Цэнтр новых ідэй запрашае беларусаў і беларусак Кракава пагутарыць пра змены ў Беларусі, выклікі і перспектывы грамадскага сектару, і як намацаць шлях у будучыню ў гэтыя змрочныя часы. Гэтыя няпростыя тэмы абмяркуем з экспертамі ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.

    Калі: 14 лістапада, 18:00
    Дзе: Кракаў, Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)

    Праграма:

    • 18:05-18:20 — Якое бачанне краіны мы можам і павінны прадставіць. Адказ Рыгора Астапені (ЦНІ)
    • 18:20-18:35 —  Беларуская эканоміка хібее ці квітнее? Хуткі reality check ад Анастасіі Лузгіной (BEROC) 
    • 18:35-18:50 — Што грамадскі сектар мусіць рабіць сёння, каб быць рэлевантным заўтра. Таксаномія выжывання Антон Раднянкоў (ЦНІ) 
    • 18:50-19:30 — Адкрытая дыскусія
    • Мадэрацыя: Глеб Ляпейка 

    Дыскусія адбываецца ў межах праекту “Чарнавік беларускіх рэформаў”, дзе эксперты і практыкі коратка распавядаюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне — калі для гэтага адкрыецца акно магчымасцяў.

    Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Towarzystwo Białoruskie.

    Для ўдзелу ў івэнце патрэбна рэгістрацыя 👉 https://lu.ma/pa5fu5t5

    ПаказацьСхаваць каментары