Што рабіць цяпер, каб паўплываць на будучыню Беларусі
Цэнтр новых ідэй запрашае беларусаў і беларусак Кракава пагутарыць пра змены ў Беларусі, выклікі і перспектывы грамадскага сектару, і як намацаць шлях у будучыню ў гэтыя змрочныя часы. Гэтыя няпростыя тэмы абмяркуем з экспертамі ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.
Калі: 14 лістапада, 18:00
Дзе: Кракаў, Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)
Праграма:
- 18:05-18:20 — Якое бачанне краіны мы можам і павінны прадставіць. Адказ Рыгора Астапені (ЦНІ)
- 18:20-18:35 — Беларуская эканоміка хібее ці квітнее? Хуткі reality check ад Анастасіі Лузгіной (BEROC)
- 18:35-18:50 — Што грамадскі сектар мусіць рабіць сёння, каб быць рэлевантным заўтра. Таксаномія выжывання Антон Раднянкоў (ЦНІ)
- 18:50-19:30 — Адкрытая дыскусія
- Мадэрацыя: Глеб Ляпейка
Дыскусія адбываецца ў межах праекту “Чарнавік беларускіх рэформаў”, дзе эксперты і практыкі коратка распавядаюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне — калі для гэтага адкрыецца акно магчымасцяў.
Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Towarzystwo Białoruskie.
Для ўдзелу ў івэнце патрэбна рэгістрацыя 👉 https://lu.ma/pa5fu5t5