падтрымаць нас

Падзеі

Школа маладых рэфарматараў 2023

Школа маладых рэфарматараў 2023

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2023. Навучанне пройдзе з 19 красавіка па 27 мая. Дэдлайн падачы заявак - 16 красавіка.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычна-арганізацыйныя навыкі.

Што будзе адбывацца:
▪️20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
▪️ Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі
▪️ Арганізацыя “рэфарматарскага” афлайн-івэнта

Школа пройдзе з 19 красавіка па 27 мая. Дэдлайн падачы заявак – 16 красавіка 👉 https://bit.ly/regschool2023

Падрабязнасці тут

Далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай!