Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.
Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.
Што будзе адбывацца:
- 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
- Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі
- Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн!
Падавайце заяўкі да 15 жніўня 👉 https://bit.ly/regschool2022
І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай! 💜
Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”