Прыручаючы AI: як НКА дасягаць большага і працаваць эфектыўней

Штучны інтэлект ужо змяняе тое, як працуюць арганізацыі. Але як зрабіць так, каб AI сапраўды дапамагаў камандзе, а не ствараў яшчэ больш хаосу? Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй запрашае на двухдзённы трэнінг пра тое, як зрабіць так, каб выкарыстанне AI працавала на арганізацыю, а не наадварот. Ён пройдзе з 29 па 30 траўня.
Разбяром:
- якія AI-інструменты сапраўды карысныя для НКА;
- што можна аўтаматызаваць ужо цяпер;
- як выкарыстоўваць AI для аналізу, камунікацый і SMM;
- як не страціць “голас” арганізацыі ў працы з AI;
- як ствараць кантэнт, слайды і базавую графіку хутчэй і прасцей.
Трэнеркі і трэнеры:
- Дзяніс Васількоў – незалежны эксперт, медыякансультант.
- Аліна Радачынская – кіраўніца праектаў па аналізе і візуалізацыі даных для сярэдняга і буйнога бізнесу.
- Антон Раднянкоў – старшыня Рады Цэнтра новых ідэй, AI-энтузіяст.
Фармат:
Hands-on: удзельніцы і ўдзельнікі будуць на практыцы разбіраць уласныя кейсы.
Спатрэбіцца ноўтбук, таксама неабходна загадзя падумаць пра задачы сваёй арганізацыі, з якімі хацелася б папрацаваць. Будзе карысна стварыць бясплатны акаўнт у Claude.
Дэдлайн падачы заявак
Да 14 траўня — для ўдзельніц і ўдзельнікаў, якім патрэбна лагістыка.
Да 28 траўня – для тых, хто знаходзіцца ў Варшаве.
Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі, а для іншагародніх таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.