Анатомія беларускай улады: мапа сувязяў кіруючай эліты

Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, прысвечанае таму, як уладкаваная беларуская сістэма ўлады знутры і як пераплецены сувязі паміж прадстаўнікамі яе эліты.
Пасля 2020 года беларускі рэжым знешне выглядае маналітным і цалкам засяроджаным на адной постаці. Але як на самой справе працуе беларускі deep state? Ці існуе рэальнае адзінства паміж рознымі ведамствамі? Хто связвае галоўныя элементы сістэмы і наколькі яна ўстойлівая да магчымага транзіту ўлады?
На прэзентацыі прадставім вынікі маштабнага даследавання, якое ахоплівае біяграфіі 271 прадстаўніка і прадстаўніцы правячай эліты і каля 3 500 кар’ерных і адукацыйных сувязяў. Мы пакажам, як матэматычныя метады тэорыі графаў дапамагаюць убачыць рэальную структуру ўлады, ролю сілавікоў і “грамадзянскіх” кластараў, а таксама ступень уплыву “расійскага следу”.
Даследаванне прэзентуюць аўтары:
• Юры Дракахруст, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, палітычны аналітык, кандыдат фізіка-матэматычных навук
• Антон Раднянкоў, старшыня Рады Цэнтра новых ідэй
Запрошаны спікер:
• Андрэй Бушыла, эксперт па дзяржаўным кіраванні
Калі: 17 верасня, 14:00 (па Варшаве)
Дзе: на YouTube (націсні на званочак, каб не забыцца пра трансляцыю)