• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Расійская эканоміка: перадумовы крызісу і трансфармацыя ў рамках рэцэсіі

    Лекцыя кіраўніка эканамічнай праграмы Маскоўскага цэнтра Карнегі Андрэя Моўчана

    3 лістапада, аўторак

    19.30-21.00

    Бізнес-клуб “Imaguru”, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

    Уваход вольны

    Шаноўнае спадарства!

    Анлайн-часопіс “Ідэя” і Кастрычніцкі эканамічны форум запрашаюць на лекцыю Андрэя Моўчана “Расійская эканоміка перадумовы крызісу і трансфармацыя ў рамках рэцэсіі”.

    Дыскусія адбудзецца ў аўторак, 3 лістапада, а 19:30 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

    Андрэй Моўчан кіруе эканамічнай праграмай Маскоўскага цэнтра Карнегі і з’яўляецца адным з найбольш вядомых фінансавых менеджараў Расіі. Ён узначальваў некалькі буйных кампаніяў і шматкроць станавіўся лаўрэатам бізнес-прэміяў.

    У часе дыскусіі Андрэй Моўчан раскажа пра перадумовы расійскага крызісу, як цяпер змяняецца расійская эканоміка і якія перспектывы яна мае. Гэтаксама выступоўца адкажа на пытанні аўдыторыі.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook  і ВКонтакте.

    Моўчан сайт

    ПаказацьСхаваць каментары