падтрымаць нас

Падзеі прэзентацыя даследавання

Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?

Дата:

09 снежня 2025

Месца:

Online

Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?

Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, якое факусуецца на вывучэнні таго, як працуе праўладны Telegram у 2025 годзе.

Пасля пратэстаў 2020 года праўладныя Telegram-каналы сталі адным з ключавых інструментаў беларускай прапаганды. Сёння дзясяткі лаяльных рэсурсаў штодзень выпрацоўваюць тысячы пастоў але пра што яны пішуць? Як рэагуе аўдыторыя? І як беларускі праўладны сегмент звязаны з расійскімі прапагандысцкімі пляцоўкамі?

На прэзентацыі прадставім вынікі мэпінгу ўплывовых праўладных Telegram-каналаў у 2025 годзе. Гэта “зрэз” пачатку года, але даследаванне будзе рэгулярна абнаўляцца, каб адсочваць дынаміку і змены ў інфармацыйнай прасторы.

Даследаванне прэзентуе Леся Руднік, дырэктарка ЦНІ, доктарка паліталагічных навук.

Мадэратар: Паўлюк Быкоўскі, палітычны аналітык і медыяэксперт.

Калі?

9 снежня, 15:00 (CET)