падтрымаць нас

Падзеі прэзентацыя даследавання

Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram і хто ім кіруе?

Дата:

08 верасня 2026

Месца:

Анлайн

Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram і хто ім кіруе?

Цэнтр новых ідэй прадставіць новае даследаванне, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.

Пасля 2020 года рэжым выцесніў незалежныя медыя з нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і выбудаваў уласную сетку Telegram-каналаў. Але як уладкаваная гэтая сістэма знутры? Хто стварае асноўны контэнт, а хто яго проста рэтранслюе? І ці існуе рэальная разнастайнасць меркаванняў за дзясяткамі розных назваў?

На прэзентацыі прадставім вынікі трэцяй хвалі даследавання, якое ахоплівае 17 месяцаў назірання і больш за 170 000 пастоў з 33 праўладных каналаў. Мы пакажам, як працуе цэнтралізаваная інфраструктура прапаганды, якія нарратывы дамінуюць і чаму дзве трэці ўсіх рэпостаў вядуць да адной крыніцы.

Даследаванне прэзентуе Аляксандр Стуканаў, малодшы даследчык ЦНІ, Vitali Silitski фэлоў, магістр еўрапеістыкі і магістрант па еўрапейскай дзяржаўнай палітыцы ў KU Leuven.

Рэцэнзент: Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік.

Запрошаная cпікерка: Ірына Сідорская, Doctor of Science in Communication, даследчыца медыя, улады і гендэра.

Мадэратарка: Леся Руднік, PhD — даследчыца Maastricht University, былая дырэктарка і дзеючая сябра рады ЦНІ.

Калі: 8 верасня, 13:00 (CET)
Дзе: на YouTube (націсні на званочак, каб не забыцца пра трансляцыю)