Навошта эксперткам выходзіць у паблік — і як зрабіць гэта без гвалту над сабой? Лекцыя Валянціны Чэкан

Запрашаем на адкрытую сустрэчу-прэзентацыю другога набору праграмы CNI Women Fellowship!
Мужчыны-эксперты з’яўляюцца ў медыя ў 2,5 раза часцей за жанчын, а ў якасці прафесіяналаў іх цытуюць амаль у 7 разоў часцей. Справа не ў адсутнасці экспертнасці, а ў бачнасці, стэрэатыпах і страху хейту. Мы ў Цэнтры новых ідэй мяняем гэтую дыспрапорцыю.
Калі: 16 верасня а 18:00 (па Варшаве)
Працягласць: 1,5 гадзіны
Дзе: анлайн (спасылка пасля рэгістрацыі)
У праграме:
18:00–19:00 | Лекцыя Валянціны Чэкан: «Навошта эксперткам выходзіць у паблік»
Будзьце гатовыя да шчырай размовы без парад «проста будзь упэўненай». Валянціна — экспертка праграмы, спікер-коўч і даследчыца:
- Публічнасць vs Медыйнасць: у чым прынцыповая розніца.
- Што публічнасць дае насамрэч (легітымнасць, доступ да патрэбных людзей, разуменне ўласнай экспертнасці), а чаго не дае.
- Як працаваць з рэальнымі абмежаваннямі: моўным бар’ерам, адсутнасцю інстытуцыйнай падтрымкі і рознай гатоўнасцю да рызыкі.
- Як абраць свой фармат — ад закрытых ментарскіх размоў да вялікай сцэны.
19:00–19:30 | Прэзентацыя CNI Women Fellowship v.2.0 + Q&A
Каманда праграмы раскажа, як уладкаваны фэлоўшып знутры, як падаць заяўку і на што мы будзем звяртаць увагу. На сесіі пытанняў адкажам на ўсё, што вас хвалюе.