падтрымаць нас

Падзеі

Кейс-клуб Цэнтра новых ідэй

Belarus Urban Fellowship 2023

Запрашаем выпускнікоў і выпускніц адукацыйных праграм ЦНІ да ўдзелу ў Кейс-клубе.

Кейс-клуб – гэта двухдзённы інтэнсіўны чэмпіянат, падчас якога тры каманды па 5 чалавек будуць дэбатаваць і спаборнічаць за лепшы праект па вырашэнні сацыяльнага ці палітычнага выкліку:

  • наступствы вайны ва Украіне для беларускага грамадства,
  • пераадоленне палітычнага крызісу ў Беларусі,
  • вонкавы вобраз Беларусі ў выніку палітычнага крызісу і вайны ва Украіне.

У межах Кейс-клуба каманды распрацуюць інтэрактыўную прэзентацыю свайго праекта, прымуць удзел у дэбатах, а каманда-пераможца атрымае падтрымку ад даследчыкаў ЦНІ ў распрацоўцы і публікацыі policy paper.

Кейс-клуб пройдзе афлайн 17–19 сакавіка ў Варшаве. Трансфер, пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі (візавая падтрымка не аказваецца).

Каб удзельнічаць у Кейс-клубе, запоўніце заяўку да 15 лютага.