• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Чаму ў Польшчы атрымалася? Запрашаем на дыскусію 31 кастрычніка

    Запрашаем на гутарку пра эканамічныя рэформы краіны-суседкі ў межах партнёрства з Кастрычніцкім эканамічным форумам.

    Цэнтр новых ідэй сумесна з CASE Belarus у межах партнёрства з Кастрычніцкім эканамічным форумам запрашаюць на гутарку з найлепшымі эканамістамі Польшчы пра транзіт да рынкавай эканомікі. Мы паразмаўляем пра боль і асалоду ад трансфармацыі, устойлівасць росту і сацыяльную палітыку.

    Мерапрыемства адбудзецца 31 кастрычніка з 19.30 да 21.00 у Галерэі Арт-Беларусь ( вул. Казлова, 3, станцыя метро “Плошча Перамогі” ).

    Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. Мова мерапрыемства – англійская, без перакладчыкаў.

    Чаму мы можам павучыцца ў Польшчы? Наколькі была карыснай інтэграцыя ў ЕўраСаюз? Адкуль новыя польскія ўлады знайшлі грошы на шчодрую сацыяльную палітыку? Калі Польшча дагоніць Германію, а мы — Польшчу? І нарэшце — які шлях рэформаў абраць Беларусі? 

    Мы рыхтуемся да грунтоўнай дыскусіі, а вы рыхтуйце пытанні да выступоўцаў! 

    Пра выступоўцаў

    Марэк Дамброўскі — доктар эканамічных навук, адзін з заснавальнікаў аналітычнага цэнтра CASE, былы першы намеснік міністра фінансаў Польшчы (1989-1990), кансультант Сусветнага банка, ЕС, ПРААН, USAID.

    Анджэй Рачко — доктар эканамічных навук, дарадца кіраўніка Нацыянальнага банка Польшчы, былы міністр фінансаў Польшчы (2003-2004), былы супрацоўнік МВФ

    Іаана Тыровіч — доктар эканамічных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэту, навуковая супрацоўніца Інстытута эканомікі працы IZA.

    Ізабэла Стычыньска — доктарка эканамічных навук, дырэктарка аналітычнага цэнтра CASE – Center for Social and Economic Research


    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары